Нягледзячы на абмежаванні, беларусы купляюць нерухомую маёмасць у Літве. Што і дзе яны выбіраюць і як нават стараюцца абысці закон
У Літве жыве ўжо да 60 тысяч беларусаў. Вялікая іх колькасць прыехала туды пасля пачатку рэпрэсій увосень 2020 года, а таксама пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Разумеючы, што, напэўна трэба заставацца надоўга, некаторыя задумваюцца не толькі пра арэнду, але і пра куплю нерухомай маёмасці.
Па звестках Цэнтра рэестраў, у першай палове года грамадзяне Беларусі набылі ў Літве 118 кватэр, 17 жылых дамоў і 34 зямельныя надзелы. За аналагічны перыяд мінулага года беларусы набылі 72 кватэры, 12 дамоў і 38 зямельных участкаў. За ўвесь 2022 год — 185 кватэр, 29 дамоў і 89 зямельных участкаў. Больш за ўсё аб'ектаў нерухомай маёмасці грамадзяне Беларусі набываюць у Віленскім гарадскім і раённым самакіраваннях, а таксама ў Шальчынінкайскім раёне, піша Delfi.
У Цэнтры рэестраў падкрэсліваюць, што ў гэтую статыстыку ўключаны ўгоды, па якіх грамадзяне Беларусі набылі не менш за палову аб'екта нерухомай маёмасці. Выбіраюць зручнае для сябе жыллё, паводле слоў Маруса Чуладаса, кіраўніка офіса агенцтва нерухомай маёмасці Ober-haus, беларусы і расіяне ў старым горадзе Вільні, а таксама ў наваколлі Вільні, Клайпеды і Шальчынінкая (Салечнікаў).
Па словах эксперта па нерухомай маёмасці, тут ужо ёсць неабходная інфраструктура для рускамоўных: школы, дзіцячыя сады, — складваюцца супольнасці. У гэтых гарадах таксама звычайна распаўсюджаны беларуская і руская мовы, таму беларусы і расіяне выбіраюць згаданыя вышэй рэгіёны.
Акрамя таго, рускамоўных больш за ўсё ў мікрараёнах старой забудовы, і на гэта ёсць некалькі прычын. Па-першае, у іх ужо даўно сфармаваліся рускамоўныя грамады.
Яшчэ адна прычына, па якой беларусы і расіяне выбіраюць мікрараёны старой забудовы, носіць прававы характар.
Яны не маюць права набыцця зямельнага ўчастка ва ўласнасць, у шэрагу выпадкаў не могуць набыць кватэру ў новабудоўлі ў шматкватэрным доме, якая не размешчана на дзяржаўнай зямлі.
Іншымі словамі, грамадзянам Беларусі прасцей набыць кватэру старой пабудовы ў шматкватэрным доме, які знаходзіцца на арандаванай дзяржаўнай зямлі, і набыць не зямлю ва ўласнасць, а права арэнды зямлі, бо ў Літве дзейнічаюць абмежаванні на куплю зямлі замежнікамі.
Згодна з гэтымі абмежаваннямі, замежным суб'ектам (г. зн. замежнікам і замежным юрыдычным асобам, а таксама іншым замежным арганізацыям), якія адпавядаюць абраным Літвой крытэрыям еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі, можа быць дазволена набываць ва ўласнасць зямлю, унутраныя воды і лясы. Беларусы і расіяне пад гэтыя крытэрыі не падпадаюць.
Па словах М. Чуладаса, менавіта тыя беларусы і расіяне, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве, звычайна маюць працу і робяць крокі па набыцці тут нерухомай маёмасці.
«Па заканчэнні года, калі яны ўжо знаходзяцца ў Літве, маюць гадавы і большы стаж працы, з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве, яны таксама могуць аформіць банкаўскі крэдыт на куплю жылля. Калі яны звязваюць сваю будучыню з Літвой, яны купляюць нерухомую маёмасць. Аднак такіх пакупнікоў няшмат, таму яны не ўплываюць на рынак продажу», — адзначае эксперт па нерухомай маёмасці.
Не маючы права легальна купіць кватэру ў новабудоўлі ў шматкватэрным доме, які не знаходзіцца на дзяржаўнай зямлі, некаторыя з нашых суайчыннікаў спрабуюць «абысці» закон і спрабуюць купіць кватэру на сваё імя, а права ўласнасці на зямельны ўчастак — на імя зарэгістраванай у Літве кампаніі. Аднак такіх выпадкаў няшмат, і рэдка сур'ёзны забудоўшчык ідзе на такія схемы.
«Таксама варта памятаць, што імігранты з усходу аказалі вялікі ўплыў на рынак арэнды жылля. Неўзабаве пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў Літве было заўважана павелічэнне колькасці беларусаў, украінцаў, а пазней і расіян. Усе яны накіраваліся на рынак арэнды.
Прапаноў стала меней, цэны сталі расці, у выніку колькасць людзей на вуліцах, якія размаўляюць па-руску і па-беларуску, павялічылася, і мы ўжо змаглі адчуць, што колькасць грамадзян з усходу павялічылася. У Вільні цэны на арэнду выраслі на 40 працэнтаў, а затым за паўгода ўпалі на 20 працэнтаў і засталіся высокімі. Цяпер рынак збалансаваны, на гэты момант у Вільні каля 1300 прапаноў арэнды, гэта нармальны ўзровень для лета», — адзначае М. Чуладас.
Каментары
асоба чэсныя?
https://nashaniva.com/322553
Это как украинцы в польше со своей славой украины… а ехать не хотят родину защищать..)))