Грамадства33

Беларуска, якая атрымала спецыяльны прыз ад Паўла Лібера, расказала, як адкрывала касметалагічны бізнэс

«Я калісьці скарысталася ідэяй, што прыгажосць адкрывае любыя дзверы: дагледжаная жанчына можа дабіцца вялікіх вышынь. Мяне за гэта крытыкавалі», — дзеліцца Дар'я. Свой касметалагічны кабінет Atelier Royal MedEst яна адкрыла разам з мужам у 2017-м у Беластоку. А нядаўна ўзяла ўзнагароду на конкурсе Free Belarus Business Award, які праводзіла Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой пры падтрымцы ЕС. Дзяўчына расказала «Нашай Ніве», колькі ўклала ў сваю справу і на якія касметалагічныя працэдуры ёсць попыт.

Фота: інстаграм Atelier Royal

«Пра канкурэнцыю не думала, не адчувала яе тут»

У Беласток калісьці пераехала маці Дар'і і ў 2007-м перавезла дачку. Там дзяўчына паступіла ў мясцовы ўніверсітэт дзяржаўнага кіравання на міжнародныя адносіны. Падчас вучобы яна стала цікавіцца касметалогіяй.

«Пасля магістратуры прайшла практыку ў салоне, там мне прапанавалі працу, пагадзілася. Ідэя адкрыць свой кабінет з'явілася, калі я ўжо займалася практыкай.

Варта адзначыць, што ў Беларусі касметолаг — гэта спецыяліст з медыцынскай адукацыяй. У Польшчы інакш», — расказвае дзяўчына.

Муж Дар’і — паляк. Ён працуе хірургам.

«Муж робіць батулінатэрапію (адзін з ін'екцыйных метадаў разгладжвання маршчын. — «НН»), працэдуры з гіялуронавай кіслатой, ліфтынг ніткамі, ін'екцыйную мезатэрапію (увядзенне пад скуру розных комплексаў актыўных рэчываў. — «НН»). Апроч такіх працэдур, як манікюр, педыкюр, нарошчванне веек, я займаюся яшчэ «белай касметыкай» — падрыхтоўкай скуры да больш сур'ёзных працэдур», — кажа яна.

Для працы Дар’я і яе муж здымаюць кабінет у Беластоку. Укласці ў касметычны бізнэс давялося 30 тысяч злотых (каля 7 550 даляраў) — сюды ўваходзіла арэнда памяшкання за месяц, мэбля, рэгістрацыя фірмы, асноўныя апараты, рэклама.

«Усё рабілі паступова, адразу не было магчымасці набыць усё. Плюс тады такі від прадпрымальніцтва, як у нас, можна было зарэгістраваць толькі на грамадзяніна Польшчы, таму афармлялі на мужа.

Калі я вырашыла, што будзем працаваць для сябе, не было ніякіх сумневаў, атрымаецца ці не, не думала пра нейкую канкурэнцыю. Я не адчувала тут яе», — расказвае Дар’я.

«Мне здаецца, што полькі больш глядзяць на моладзь, хочуць усё паспрабаваць»

У 2018-м за арэнду кабінета пара плаціла 1500 злотых (440 даляраў). Кошт цяпер застаўся такі ж самы.

Паводле слоў Дар’і, з фінансавымі цяжкасцямі сутыкнуліся толькі падчас пандэміі.

«Людзі былі напалоханыя кавідам. Некалькі месяцаў у мяне быў нуль [кліентак], а потым пачалі зноў хадзіць», — кажа яна.

Купляе дзяўчына патрэбную касметыку для працэдур у аптовай краме. Там ёсць сродкі, якія недаступныя звычайнаму пакупніку. 

«Набыць іх можа толькі той, хто мае фірму, — тлумачыць Дар'я. — Муж таксама набывае патрэбныя матэрыялы праз аптовыя крамы, інтэрнэт-крамы ці праз прадстаўнікоў. Там глядзяць дакументы, якія пацвярджаюць, што ён доктар. Батулін, напрыклад, купіць можна толькі па рэцэпце ў аптэцы, перавозка яго ажыццяўляецца ў спецыяльным пераносным халадзільніку».

Дар’я расказвае, што полькі вельмі любяць клапаціцца пра сябе.

«Жанчыны ва ўзросце 50+ свабодна могуць сабе раз на месяц дазволіць пайсці на касметалагічныя і эстэтычныя працэдуры. Беларускі, вядома, у такім узросце рэдка наведваюць касметолага.

Мне здаецца, што полькі больш глядзяць на моладзь, хочуць ўсё паспрабаваць. Тут такая рэч, што чым раней пачаць, тым лепш. Прэвентыўна такія працэдуры, як ботакс, мезатэрапія трэба рабіць да 30-ці гадоў.

Мужчыны, дарэчы, да нас прыходзяць на электракаагуляцыю (выдаленне розных скурных утварэнняў). Быў хлопец, якому муж адмовіў у абслугоўванні, таму што непаўналетні», — кажа яна.

«З дапамогай гіялуронавай кіслаты можна паправіць нос, калі да пластычнай аперацыі чалавек не гатовы»

Уладальніца бізнэсу адзначае, што цяпер у цэлым існуе трэнд на любоў да сябе.

«Шмат кажуць пра тое, што сябе трэба любіць, паважаць, добра ставіцца. Жанчыны ўспрымаюць касметалогію як магчымасць нешта палепшыць у сабе.

Вялікі ўплыў аказвае інтэрнэт, асяроддзе, мода. Бачым нейкую ідэальную выяву, якая нам падабаецца, хочам быць падобнымі да гэтага ідэалу. Псіхалагічны аспект тут мае вялікае значэнне, калі чалавек хоча адчуваць сябе камфортна. Напрыклад, з дапамогай гіялуронавай кіслаты можна паправіць нос, калі класціся на пластычную аперацыю чалавек не гатовы.

Я калісьці скарысталася ідэяй, што прыгажосць адкрывае любыя дзверы: дагледжаная жанчына можа дабіцца вялікіх вышынь. Мяне за гэта крытыкавалі.

Але зноў жа, як паглядзець: нехта возьме розумам, нехта — прыгажосцю», — разважае яна.

Калі хтосьці з кліентак настойвае на тым, каб дадаць больш ботаксу, а гэта будзе немэтазгодна, у працэдуры адмовяць.

«Калі прыходзіць кліент і кажа, што «я хачу, як у пані Халінкі», [маючы на ўвазе нейкую знаёмую], то муж адмаўляе ў працэдуры. Перад умяшаннем заўсёды праходзіць кансультацыя, ён тлумачыць, што такая ж колькасць ботаксу на іншым чалавеку такога эфекту не зробіць.

У мяне была сітуацыя, напрыклад, калі дзяўчына хацела вейкі, як у сяброўкі, а ў яе так зрабіць не атрымалася б, таму што іншая анатомія вока», — кажа Дар’я.

Як часта трэба рабіць уколы прыгажосці? Ботакс нельга паўтараць раней, чым праз два-тры месяцы. З гіялуронавай кіслатой — індывідуальна. У адных яна распускаецца хутка, у іншых — не. Гэта залежыць ад таго, як у каго ўтвараюцца новыя нервова-цягліцавыя кантакты. 

Некалькі месяцаў таму касметалагічны сэрвіс атрымаў спецыяльны прыз ад Паўла Лібера на конкурсе Free Belarus Business Award.

«Гэта грашовы прыз, называць канкрэтную суму не буду. Дарэчы, даведалася што за прыз, вось толькі ў ліпені. Патраціць плануем на абнаўленне некаторай мэблі, касметычныя прэпараты, апаратуру», — кажа ўладальніца бізнэсу.

Некалькі гадоў таму ў пары былі думкі пачаць працаваць яшчэ ў Варшаве. Была магчымасць здымаць там кабінет пасутачна.

«Але ў майго мужа не атрымалася з асноўнай працай, таму пакінулі гэтую ідэю. Вядома, хочацца салон з персаналам, але для такога трэба будзе зрабіць сур’ёзныя ўкладанні», — падсумоўвае Дар'я.

Каментары3

  • Стартапер
    03.08.2023
    А Павел Лібер працу сабе знайшоў ужо?
  • Лёлік
    03.08.2023
    Гэта на самай справе той бізнэс, які патрабаваў падтрымкі? Яны перажылі рэлакацыю? Іх бізнэс разграмілі ў Беларусі? Яны асвоілі для сябе новую прафесію ці сферу паслуг? Ім жыццёва неабходныя грошы на арэнду памяшкання ці закупку абсталявання? Яны пачалі некага вучыць новай прафесіі? Стварылі нейкую праграму дапамогі?
    Такая перамога магчыма толькі калі гэта асабістыя грошы і асабістыя сімпатыі. У іншым выпадку выглядае на тое, што нас за дурняў прымаюць ўжо не толькі ў дзярж. структурах ;)
  • Дарья
    06.08.2023
    Лёлік , да, мы освоили для себя новую сферу услуг. Мы прошли все условия конкурса как и другие 69 бизнесов. Выполняли такие же критерия , как и другие согласно требованиям. Да, нам жизненно необходимы деньги на аренду, потому что вы как и другие беларцсы хотим развивать свой бизнес за границей. Да, мы проводим курсы и обучения в двух языках, чтобы выучить тому, что знаем , чтобы кто-то тоже смог зарабатывать в Польше. Зависть-плохая школа. Мы рады , что выиграли и уже начали модернизацию. И будем идти только вперёд.

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

У Мурманскай вобласці двухпавярховы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным — вагоны сышлі з рэек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →