Грамадства55

Спіс школ Мінска і буйных гарадоў, дзе вучаць па-беларуску

У спісе навучальныя ўстановы, якія сёлета набіраюць класы з беларускай моваю навучання.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Мінск

У гімназіі № 4 (Фрунзенскі раён, вуліца Кунцаўшчына, 18) плануюць набраць 96 першакласнікаў. Колькі з іх будзе вучыцца па-беларуску, вызначыцца пазней. У гімназіі з беларускай моваю паглыблена вывучаецца англійская, а таксама даюцца веды ў галіне інфармацыйных тэхналогіяў, музычнага мастацтва.

У гімназіі № 9 (Першамайскі раён, вуліца Сядых, 10) набіраюць два беларускія класы з 48 вучнямі. Беларускамоўнае навучанне сумяшчаецца з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і польскай факультатыўна. Тут вучаць прадметам музычнага цыкла.

Гімназія № 14 (Заводскі раён, вуліца Васняцова, 10) штогод набірае беларускамоўныя класы. Сёлета не выключэнне, сказалі ў гімназіі. Пакуль, аднак, не вызначана, колькі першакласнікаў будзе вучыцца ў гімназіі па-беларуску.

Разам з беларускамоўным навучаннем у гімназіі даюць паглыбленыя веды па замежных мовах. Выкладаюцца таксама спецкурсы па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы.

У беларускамоўнай гімназіі № 23 (Савецкі раён, праспект Незалежнасці, 45) плануюць набраць два першыя класы. Плануецца, што ў іх будуць вучыцца 52 вучні. У гімназіі выкладаюцца англійская, кітайская, польская мовы.

У гімназіі № 28 (Ленінскі раён, вуліца Ракасоўскага, 93) навучанне цалкам беларускамоўнае. Сёлета, як і ў папярэднія гады, не абыдуцца без беларускіх класаў.

Колькасць першакласнікаў пакуль невядомая. У даважку да беларускай мовы дзяцей паглыблена вучаць французскай і англійскай мове.

У школе № 60 (Маскоўскі раён, вуліца Лібкнехта, 82) сёлета набіраюць адзін клас з беларускай моваю навучання. 

Адзін беларускамоўны клас з'явіцца ў 72-й мінскай школе (Партызанскі раён, вуліца Халмагорская, 59). 

Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142 — Заводскі раён) таксама набірае адзін беларускамоўны клас. 

Магілёў

1 клас з беларускай мовай навучання набіраюць у школе № 1.

У ёй ужо ёсць тры беларускамоўныя класы з невялікай колькасцю вучняў. Калі ў бацькоў з'явіцца жаданне аддаць туды сваіх дзяцей, то праблемаў з гэтым не ўзнікне. Школа № 1 у цэнтры горада, на вуліцы Першамайскай, 24.

У мясцовай школе № 34 прымуць новых вучняў у існуючыя беларускамоўныя 2, 4, 6 і 8 класы.

Набіраць першакласнікаў сёлета тут не плануюць.

Школа знаходзіцца ў Задняпроўі на вуліцы Габраўская, 16.

Дзве згаданыя школы чаргуюцца ў наборы першакласнікаў. Год адна, затым год другая.

Гродна

У Гродне беларускамоўных першакласнікаў чакаюць у мясцовай школе № 32, якая месціцца на вуліцы Ліможа, 11.

«Традыцыя захавалася дагэтуль», — сказалі ў школе пра беларускамоўнае навучанне.

Пакуль у клас запісалася 5 вучняў.

Клас з беларускай моваю навучання набіраюць таксама ў 34-й школе. Яе адрас: Індурская шаша, 14.

Пакуль вучыцца па-беларуску ў гэты клас бацькі аддалі траіх дзетак.

У Гродне беларускамоўныя класы набіраюць цягам апошніх 10 гадоў.

Гомель

У Гомелі беларускамоўных першакласнікаў чакаюць у гімназіі № 36 імя Івана Мележа.

Цяпер у клас набіраюць дзяцей, якія прапісаныя па адрасах, замацаваных за навучальнай установай. Дзяцей з іншых раёнаў запішуць у яго, калі застануцца вольныя месцы. Бацькі такіх першакласнікаў мусяць пазначыць у заяве, што яны просяць разглядзець магчымае залічэнне.

Трапіць у беларускамоўны клас лягчэй, чым у рускамоўны, кажуць у гімназіі.

Брэст

У Брэсце на беларускай мове вучаць з 1 да 4 класа ў гімназіі № 3.

З 5 класа пачынаецца рускамоўная школа, сказалі ў адміністрацыі Ленінскага раёна горада.

Запісаць дзяцей у гімназію можна толькі пры наяўнасці вакантных месцаў, бо першакласнікаў набіраюць па тэрытарыяльным прынцыпе.

Бацькам, якія хочуць вучыць дзяцей па-беларуску, варта звяртацца да адміністрацыяў школ і гімназіяў. Неабходна праглядаць абвесткі на сайтах навучальных устаноў і раённых аддзелаў адукацыі.

Заявы на залічэнне ў школы прымаюцца да 15 жніўня. Іх маюць разгледзець да 28 жніўня. Як правіла, у беларускамоўныя класы вучняў бяруць на працягу года.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Ютубер выклаў пяць аргументаў, чаму не пераходзіць на рускую мову ў ютубе

«Хачу, каб дзіця не грузілі беларускай мовай, а каб яна была ў яго жыцці». Што такое казкатэрапія ад «Кніжнага воза»

«Прыехаў стараста са спісам тэм і замовіў дыпломы адразу на ўсю групу». Аўтар дыпломаў на заказ распавёў пра сваю працу

«Святкаваць трэба свае перамогі, а не чужыя». Роля сацыялізму ў генезісе беларусаў і ацэнка падзей 17 верасня — Латышонак

Каментары5

  • Андрусь
    10.08.2023
    Тое, што апісана ў гэтым артыкуле - гэта нацыянальная катастрофа. 
    У двухмільённым Менску каля 200 першакласнікаў вучыцьмуцца на нашай мове.  Ва ўсёй астатняй краіне - каля 20-30 першакласнікаў. 
    Пры гэтым нават у некаторых так званых школах па-беларуску дзецям можна будзе вучыцца толькі першыя чатыры класы, а далей перавучваць усе спазнаныя веды і паняцці па-расійску - што гэта, калі не наўмысны дэматыватар пачынаць навучанне па-беларуску з боку чыноўнікаў ад адукацыі? А ўжо пасля школы ўвогуле нідзе ў Беларусі немагчыма працягнуць навучанне па-беларуску - няма аніводнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя, сярэдне-спецыяльнага каледжа, найвышэйшага ўніверсітэта, акадэміі ці інстытута, дзе б магчыма было ажыццявіць сваё права на выбар мовы атрымання адукацыі і абраць беларускую. Дарэчы, пра гэта аўтару варта было б таксама ўзгадаць у артыкуле!

    Ну і да новага навуальнага года раю НН падрыхтаваць матэрыял, дзе беларусы замежжа могуць даць сваім дзецям адукацыю на сваёй мове.     
  • Алек. Ру
    10.08.2023
    Асабліва "замілавала" ноу́ хау́ брэсцкіх чыноу́нікау́ ад лукаадукацыі: пераводзіць пачатковыя белмоу́ныя класы на "язык" у сярэднім звена.
    А тое, што з мовай у школах катастрофа, гэта нічога не сказаць. Толькі нікого гэта не бянтэжыць
  • No
    10.08.2023
    Андрусь,згодны. А Гігін і іншыя прапагандоны разказываюць нам пра паланізацыю, і зцвяржаюць што гвалтоўнай русіфікацыі няма і ніколі не было. А гэта разве не прымусовая русіфікацыя?
    Нажаль, але насельніцва з гэтым пагаджаецца
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу2

Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць Peugeot 407 з унікальнай афарбоўкай і касмічнай цаной2

Зяленскі: Мы ў самы складаны момант не прынялі ультыматуму. Не прымем і цяпер46

«Цесля». Чаму гэты спектакль варта паглядзець1

Што будзе ў выпадку, калі ЗША прыпыніць санкцыі на беларускі калій і банкі16

Мікрапазыкі цяпер будуць выдавацца на іншых умовах

Зяленскі перанёс прызначаны на заўтра свой візіт у Саудаўскую Аравію7

Лаўроў заявіў, што не бачыў трохэтапнага мірнага плану па Украіне5

Памятаеце суполку «Мы за вялікую Беларусь» пачатку 2010-х? Яе адміністратара Паўлюкевіча судзяць за пратэсты

У Літве сталі змагацца з паліўным бізнэсам кіроўцаў грузавікоў з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу2

Шпакоўскі даў зразумець, што знакавых палітвязняў могуць вызваліць пры ўмове выезду за мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць