Свет44

Трамп патаўсцеў. Доктар раіць яму сесці на дыету

Прэзідэнт ЗША важыць 108 кілаграмаў. За год Трамп набраў шэсць з паловай кілаграм.

Фота: Roberto Schmidt/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп знаходзіцца ў «выдатным стане здароўя», аднак важыць трохі больш за норму, заявіў яго асабісты доктар Шон Барбабэла пасля чарговага медыцынскага абследавання, піша Bild.

Паводле слоў медыка, абследаваны палітык «поўнасцю здольны выконваць усе абавязкі вярхоўнага галоўнакамандуючага і кіраўніка дзяржавы». Тым не менш, доктар у мэтах прафілактыкі рэкамендаваў Трампу «павялічыць фізічную актыўнасць, а таксама знізіць вагу».

Верагодна, прычына ў добра вядомых гастранамічных перавагах Трампа — гамбургеры і дыетычная кола.

Падчас кансультацыі прэзідэнт атрымаў «рэкамендацыі па харчаванні і параду прымаць аспірын у нізкіх дозах», паведаміў Барбабэла.

Згодна з апублікаваным дакладам, зараз вага прэзідэнта складае 108 кілаграмаў. Троху больш за год таму яго вага была 101,6 кілаграма.

Адразу пасля абследавання ў аўторак Трамп заявіў, што ўсё прайшло «ідэальна».

Ён — самы стары прэзідэнт, які калі-небудзь уступаў на гэтую пасаду ў ЗША. 14 чэрвеня Трампу споўніцца 80 гадоў, і ў СМІ рэгулярна ўзнікаюць спекуляцыі аб стане яго здароўя.

Каментары4

  • Спадар
    30.05.2026
    З кім павядзешся --- ад таго і набярэшся! Толь шпіца не хапае...
  • Не трэба
    30.05.2026
    На дыету не трэба! Я яшчэ хачу жыць!
  • тупа Бораў, Бівіс, Пітон, Жмых, 54 года
    30.05.2026
    Ну зачэм есць мяса з картошкай?

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць