Вайна33

ЗША збіраюцца перадаць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам — Reuters

ЗША ўпершыню перададуць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам. Іх уключаць у новы пакет вайсковай дапамогі, піша агенцтва Reuters. Гэтыя снарады, паводле разлікаў, мусяць дапамагчы ў знішчэнні расійскай бранятэхнікі.

Расійскія танкі. Фота: Russian Defense Ministry Press Service via AP

Гаворка ідзе пра боепрыпасы для амерыканскіх танкаў Abrams. Такія снарады здольныя лёгка прабіваць бранявую абарону, таму галоўнае іх прызначэнне — акурат знішчэнне танкаў.

31 жніўня выданне Politico паведаміла, што першыя 10 з абяцанага 31 танка Abrams Кіеў атрымае ў сярэдзіне верасня. Група ўкраінскіх вайскоўцаў ужо завяршыла праграму падрыхтоўкі на гэтай тэхніцы.

Інфармацыю пра тое, што ЗША плануюць паставіць Украіне боепрыпасы са збедненым уранам, агенцтву Reuters пацвердзілі два чыноўнікі. Афіцыйных каментароў ад Белага дома яшчэ не было.

Reuters адзначае, што гэты крок Вашынгтона выкліча спрэчкі, як гэта было з рашэннем даць Украіне касетныя бомбы. Да таго ж супраць ужывання боепрыпасаў са збедненым уранам выступаюць антыядзерныя актывісты. Яны кажуць, што ўдыханне або праглынанне пылу, які ўтвараецца пасля выбуху, небяспечнае для здароўя.

Раней боепрыпасы са збедненым уранам Украіне ўжо перадала Вялікабрытанія.

Каментары3

  • mikola
    02.09.2023
    geta ni dobra....
  • Гэць акупанты
    03.09.2023
    mikola, гэта добра.
  • mikola
    03.09.2023
    Гэць акупанты, / jak by ne byla Novai Vainy....

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны31

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

Расійскі генерал заклікаў да мірнага перавароту і адхілення Пуціна ад улады23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны31

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць