Грамадства2424

Алейнік назваў поўным абсурдам абвінавачанні Беларусі ў дапамозе агрэсіі

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік назваў поўным абсурдам абвінавачанні Беларусі ў дапамозе агрэсіі ў сувязі з канфліктам ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, перадае БелТА.

«Поўным абсурдам выглядаюць абвінавачанні Беларусі ў дапамозе агрэсіі. Нагадваю, што ў мінулым годзе на тэрыторыі нашай краіны прайшло тры раўнды расійска-ўкраінскіх мірных перагавораў», — сказаў міністр.

Ён зазначыў, што з сакавіка 2022 года Беларусь стала «бесперашкодна прымаць на сваёй тэрыторыі ўкраінцаў і ўсіх замежных грамадзян, якія ратуюцца ад баявых дзеянняў ва Украіне».

«Спецыяльным рашэннем кіраўніцтва краіны яны практычна ўраўнаваныя ў правах з нашымі грамадзянамі. Хто-небудзь з краін Захаду прыняў такія рашэнні?!» — задаў пытанне Сяргей Алейнік.

Паводле яго, з канца лютага 2022 года ў Беларусь прыбыло каля 120 тысяч украінскіх бежанцаў.

«Гэта амаль 1,5% насельніцтва нашай краіны! Як вы думаеце, адчуваючы ад нас агрэсію, гэтыя людзі прыбывалі б добраахвотна ў Беларусь? Адказ відавочны і лагічны», — сказаў Алейнік.

Міністр дадаў, што Беларусь «нясе гэтую нагрузку самастойна, а замест садзейнічання атрымлівае толькі незаконныя санкцыі з боку Захаду».

«Мы афіцыйна запрасілі Генеральнага сакратара ААН наведаць Беларусь з візітам асабіста або накіраваць сваіх прадстаўнікоў для вывучэння сітуацыі на месцы. Нашы межы адкрытыя, і мы адкрытыя да канструктыўнага супрацоўніцтва», — запэўніў Сяргей Алейнік.

Таксама Алейнік дадаў, што «Беларусь, як ніхто іншы, зацікаўленая ў больш хуткім урэгуляванні канфлікту ва Украіне».

Аналізуючы перспектывы заканчэння вайны, міністр дадаў у сваю прамову традыцыйнай антызаходняй рыторыкі. «Заходнія калегі красамоўна выказаліся на гэты конт. Некаторыя адкрыта заявілі, што яны і не планавалі завяршаць гэты канфлікт, а сёння маюць намер ваяваць да апошняга ўкраінца».

У верасні Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў «удзел рэжыму Лукашэнкі» ў вайне Расіі супраць Украіны, распальванні нянавісці, дэзынфармацыі і прапагандзе, «якая пераклікаецца з ваяўнічай рыторыкай Масквы». 

Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд разгледзець магчымасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі, сказана ў тэксце рэзалюцыі, падпісанай у Страсбургу. 

Колькасць украінскіх бежанцаў у Еўропе дасягнула 10 млн чалавек, заявіў камісар Еўрапейскага саюза па ўнутраным рынку Цьеры Брэтон. Больш за ўсіх бежанцаў прымаюць Польшча, Венгрыя і Чэхія. У Чэхіі, па словах Брэтона, колькасць мігрантаў з Украіны складае 440 тысяч чалавек — гэта 4% ад насельніцтва краіны.

Каментары24

  • 25
    21.09.2023
    Спецыяльным рашэннем кіраўніцтва краіны яны практычна ўраўнаваныя ў правах з нашымі грамадзянамі. Хто-небудзь з краін Захаду прыняў такія рашэнні?!» — задаў пытанне Сяргей Алейнік.



    А разве у беларусивок есть какие то ПРАВА ?????????

    https://nashaniva.com/326806
  • Алек. Ру
    21.09.2023
    Для алейніка і ягонага гаспадара у́жо дау́но белае-чорнае, а чорнае- белае. Нічога новага
  • о
    21.09.2023
    Так хочется, чтобы сняли санкции.

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны15

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Бязногага брытанскага баскетбаліста абвінавацілі ў 11‑ці згвалтаваннях3

У расійскіх беспілотніках, якімі атакуюць Украіну, знайшлі літоўскія SIM-карты і шмат іншых еўрапейскіх кампанентаў15

Надоі на карову ў Расіі ўжо на чвэрць вышэйшыя за беларускія3

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча18

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны15

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць