Грамадства

Кампанія Dell ідзе на рэкорднае адкліканьне батарэй

Кампанія Dell, найбуйнейшы вытворца пэрсанальных камп’ютэраў у сьвеце, адклікае больш за 4 мільёны батарэй для ноўтбукаў. Вядома, што батарэі пэўнай мадэлі, выпушчаныя фірмай Sony, могуць загарэцца.

Кампанія Dell, найбуйнейшы вытворца пэрсанальных камп’ютэраў у сьвеце, адклікае больш за 4 мільёны батарэй для ноўтбукаў. Вядома, што батарэі пэўнай мадэлі, выпушчаныя фірмай Sony, могуць загарэцца.

Амэрыканская камісія па гарантаваньні бясьпекі спажывецкіх прадуктаў заявіла, што гэта – найбуйнейшае адкліканьне электратавараў за ўсю гісторыю яе існаваньня.

Большасьць ноўтбукаў, на якіх былі ўсталяваныя батарэі, былі прададзеныя ў ЗША, але каля мільёна такіх кампутараў знаходзяцца па-за межамі ЗША. Батарэі такога тыпу знаходзяцца на мадэлях Latitude, Inspiron, XTS і Precision workstation.

Ноўтбукі былі прададзеныя ў прамежак часу паміж красавіком 2004 і ліпенем 2006 г. Кампаніі вядома пра шэсьць выпадкаў самаўзгараньня батарэй ад перагрэву. Усе яны зафіксаваныя пасьля сьнежня 2005 г.

На асобным сайце кампанія тлумачыць, як вызначыць, ці ўсталявана на вашым кампутары батарэя такога тыпу.

Камісія па бясьпецы спажывецкіх прадуктаў паведамляе, што ўсяго ёй вядома пра 339 выпадкаў узгараньня літыевых батарэй любога тыпу – для кампутараў і мабільных тэлефонаў.

Для Dell гэта ўжо ня першае адкліканьне батарэй: у сьнежні 2005 г. былі адкліканыя 22 тысячы, а ў 2001 г. - 284 тысячы. Спэцыялісты не выключаюць, што разам зь іншымі праблемамі (па пазасудовым пагадненьні ў мінулым годзе кампанія заплаціла 338 млн. даляраў за рамонт няспраўных кампутараў) гэтае масавае адкліканьне можа прывесьці да падзеньня продажаў лэптопаў.

Прадстаўнікі Dell і Sony заявілі, што выдаткі па замене батарэй будуць падзеленыя, але колькі гэта будзе каштаваць, пакуль невядома.

BBC

Каментары

Цяпер чытаюць

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру8

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

Ізраіль атакаваў гатэль у цэнтры Бейрута1

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

Два дні дыеты на аўсянцы. І што, які вынік?1

Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку23

Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй8

У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі7

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць