Грамадства

1028-старонкавы ангельска-беларускі слоўнік

Пры канцы жніўня ў недзяржаўнай друкарні “Юніпол” павінен выйсьці “Ангельска-беларускі слоўнік” аўтарства беларускі з Таронта Валянціны Пашкевіч (1916–2004). Кніга стане сапраўдным вянком памяці гэтай руплівіцы беларускага слова.

Пры канцы жніўня ў недзяржаўнай друкарні “Юніпол” павінен выйсьці “Ангельска-беларускі слоўнік” аўтарства беларускі з Таронта Валянціны Пашкевіч (1916–2004). Кніга стане сапраўдным вянком памяці гэтай руплівіцы беларускага слова. Кнігу да друку падрыхтавала рэдакцыйная калегія на чале з ужо памерлай Зорай Кіпель і Янкам Запруднікам. Рэдактуру кнігі зрабіў перакладчык Сяргей Шупа. Слоўнік выйдзе ў кніжнай сэрыі БІНіМу.

Выдавец Зьміцер Колас кажа, што гэтае выданьне унікальнае для Беларусі, бо ўпершыню ў краіне будзе слоўнік на аснове амэрыканскага варыянту ангельскай мовы (у савецкія часы працы базаваліся на брытанскім варыянце ангельскай мовы). У кнізе будзе каля 30 000 словаў і фразэалягічных адзінак. “Нягледзечы на тое, што па колькасьці артыкулаў слоўнік меншы, чым выдадзены летась польска-беларускі слоўнік, там было 40 тысячаў артыкулаў, але ў аб’ёме ён куды істотнейшы: 1028 старонак замест 880 у польскім”, – кажа сп.Колас.

Цяжка сказаць, ці зьявіцца ангельска-беларускі слоўнік у кнігарнях. Зьміцер Колас кажа, што размаўляў па гэтым пытаньні з прадстаўнікамі “Белкнігі”, “дык яны сказалі, што, магчыма, возьмуць для продажу асобнікаў пяцьдзесят”.

Каментары

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць