Гісторыя3232

Прывід Усходняй Літвы

Гісторык Алесь Белы запусціў новы ютуб-канал, прысвечаны гісторыі Верхняга Панямоння. У сваім першым відэа аўтар анансаваў, якія тэмы збіраецца разглядаць, і распавёў, пры чым тут Літва.

Карта Пруссии, Великого княжества Литовского и Белоруссии. 1787 год Map of Prussia, the Grand Duchy of Lithuania and Belarus. 1787 year Карта Прусіі, Вялікага Княства Літоўскага і Белай Русі. 1787 год
Карта Прусіі, Вялікага Княства Літоўскага і Белай Русі, 1787 год. Скрыншот відэа alexanderbely9911 / YouTube

Як абяцае аўтар у сваім уводным відэа, у серыі сюжэтаў ён будзе распавядаць пра гісторыю Верхняга Панямоння, ці Усходняй Літвы, як ён яго называе. Перадусім у цэнтры ўвагі будзе «доўгае» ХІХ стагоддзе — эпоха ад Вялікай французскай рэвалюцыі 1789 года да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэта палітычнае, культурнае, ідэйнае стагоддзе не супадае з рамкамі каляндарнага.

Гісторык адзначае, што «тэхналагічны прагрэс цягам ХІХ стагоддзя ішоў вельмі імкліва, але гуманітарны за ім не паспяваў. Таму што масавыя ўяўленні пра Бога, месца чалавека ў сусвеце, суадносіны паміж паламі, іх ролю ў сям'і і грамадстве цягам доўгага ХІХ стагоддзя змяняліся вельмі марудна і непрыкметна для сучаснікаў. І «вялікая вайна», якой скончылася гэтая эпоха, была выкліканая абрушэннем старых уяўленняў людзей (перш за ўсё еўрапейцаў) пра саміх сябе, пра ідэальнае і належнае, пра тое, дзеля чаго варта жыць».

Аўтар нагадвае, што для гісторыі Беларусі гэтая эпоха храналагічна супадае з перыядам Расійскай iмперыі, у якую ўклаліся тры значныя шляхецкія паўстанні (1794, 1830—1831 і 1863—1864 гадоў), вызваленне сялян ад прыгоннага права (1861 год), пачатак індустрыялізацыі і капіталізму, сістэматычных геаграфічных даследаванняў і нараджэння таго, што сёння прынята называць беларускай нацыянальнай ідэяй.

Алесь Белы Александр Белый Alexander Bely
Алесь Белы прэзентуе новы ютуб-канал. Скрыншот відэа alexanderbely9911 / YouTube

На погляд Алеся Белага, «для зямель, якія знаходзіліся ў цэнтры анексаванага Вялікага Княства Літоўскага, для гістарычнай Віленшчыны гэтая эпоха была асабліва складаная, бо менавіта Вільня і яе ваколіцы апынуліся ў самым цэнтры разнастайных царскіх рэпрэсій. Але да разгрому паўстання 1863—1864 гадоў Вільня і ўся Літва даволі ўпарта супраціўлялася і нават працягвала ствараць высокую культуру і асэнсоўваць саму сябе.

Гэта асабліва яскрава праявілася паміж паўстаннямі 1830 і 1863 гадоў. Увогуле парадаксальна, што самыя яскравыя вобразы Літвы і яе культуры прыпадаюць не на часы незалежнага існавання ВКЛ, а якраз на эпоху Расійскай iмперыі (прынамсі, да 1863 года). І тут рэч не ў тым, што імперыя нейкім чынам спрыяла гэтаму культурнаму развіццю, якое падарыла шмат значных культурных постацяў і артэфактаў, але ў тым, што якраз супраціў ствараў герояў, вобразы і творы, якія мы разглядаем, чытаем і слухаем да сёння».

Гісторык лічыць, што «стратэгічна, цягам доўгай перспектывы, Літва марудна адступала на паўночны захад. Калі на пачатку эпохі, у перыяд напалеонаўскіх войнаў мяжа паміж Белай Руссю і Літвой праходзіла па дняпроўскай Бярэзіне, то ў апошнія два дзесяцігоддзі існавання Расійскай iмперыі імперская думка ўпэўнена адносіла да Белай Русі і Вільню з большай часткай Віленскай губерні».

Аўтар адзначае, што адна з галоўных задач цыкла — «разабрацца, як так здарылася, што былая Усходняя Літва стала Заходняй Беларуссю, што яна набыла і страціла ў выніку гэтай каласальнай геапалітычнай змены».

Замак у Міры. Фота: AP Photo / Sergei Grits

Алесь Белы анансуе, што будзе не так шмат размаўляць пра палітычную гісторыю, войны, змены межаў, нейкія дынастычныя хаўрусы і канфлікты. Значна больш яго будуць цікавіць іншыя аспекты — гісторыя ідэй, літаратуры і мастацтва, побыту, сімвалічных матэрыяльных рэалій.

«Мы будзем спрабаваць надаць разуменню Літвы нейкі прыкметны, жывы, адчувальны выгляд», — адзначае гісторык і абяцае, што цыкл неабавязкова будзе прытрымлівацца строгай храналагічнай паслядоўнасці.

«Па меры таго як будуць выспяваць розныя сюжэты, мы будзем час ад часу вяртацца назад, глядзець на нейкія рэчы з іншых ракурсаў. Якія-небудзь сюжэты будуць прысвечаныя гістарычным падзеям, іншыя — нейкім сімвалічным рэчам ці літаратурным альбо мастацкім творам, а штосьці, вядома, асобам тых людзей, якія ў тыя часы і ў той сістэме каардынат называлі сябе ліцвінамі, укладаючы ў гэта нешта адрознае ад сучасных паняццяў «літовец», «паляк» ці тым больш «беларус».

Аўтар адзначае, што падзагаловак цыкла — «Усходняя Літва ад Міцкевіча да Карловіча». Гэта дзве крайнія постаці, якія храналагічна пазначаюць эпоху — паэт, публіцыст, філосаф Адам Міцкевіч і кампазітар, спартовец Мечыслаў Карловіч.

Алесь Белы будзе ўдзячны за запыты на канкрэтныя сюжэты, хаця і не абяцае, што яны супадуць з аўтарскім бачаннем гісторыі краю і будуць абавязкова рэалізаваныя. Звязацца з аўтарам можна праз фэйсбук або па электроннай пошце [email protected].

Чытайце яшчэ:

Гісторык Алесь Белы выдаў кнігу «Літвінская кухня. Байкі Кухмістра Верашчакі»

Выйшла новая кніга Алеся Белага

«Гэты працэс мусіць вітацца ў Літве». Ліцвінізм: погляд з Вільні

Каментары32

  • Ігрэк
    22.10.2023
    Ня посціце яго! Гэта не гісторык, а летувіскі прапагандыст. Прапагандыст сучасных паншавіністычных летувіскіх ідэалогій. Сутнасьць якіх: літовьцы заваявалі славянскае быдла і кіравалі ім як быдлам. Трэба аддаць "усходнюю літву" Літоўскай рэспубліцы, а астатняе на ўсход адкінуць, як прамаскоўскае сьмецьце. Беларусы, на яго думку, дурное непаўнавартаснае непаразуменьне, якое сваёй гісторыі не маюць, а хочуць адабраць гісторыю ў Літовьцевь (летувісаў).
  • Смит
    22.10.2023
    З Панямоння , лухта. Казкай болей.
  • Ерома
    22.10.2023
    А што наша сіняокая белая русь ему ужэ стала неінцярэсна

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць