Улада77

Смех у [міліцэйскай] залі

Пад партрэт злачынца, які адшукваецца за арганізацыю выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года, падышло каля тысячы чалавек.

Па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года ў якасці сведак дапытана каля 900 чалавек, прызначана прыкладна 460 даследаванняў рознага характару,

паведаміў журналістам 17 снежня першы намеснік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі.

Паводле яго слоў,

складзены псіхолага-сацыялагічны партрэт меркаванага злачынца, пад які падышло і «адпрацавана» ўжо каля тысячы чалавек.

Пякарскі паведаміў, што гэта справа дагэтуль знаходзіцца на кантролі ў прэзідэнта, праваахоўныя органы рэгулярна даюць справаздачу аб праведзенай працы.

Як адзначыў прадстаўнік МУС, за апошні месяц канфіскавана каля 20 самаробных выбуховых прылад, якія былі зроблены грамадзянамі для розных патрэб, напрыклад «для забавы ці браканьерства». Праведзены экспертызы. Кампаненты, аналагічныя тым, якія знаходзіліся ў выбуховым прыстасаванні, што спрацавала 4 ліпеня, выяўляліся, але дачыненне вытворцаў да мінскага выбуху не даказана, сказаў Пякарскі.

Паводле яго слоў, Беларусь звярнулася па дапамогу ў расследаванні гэтага злачынства да краін — членаў Інтэрпола.

Ім перададзена апісанне выбуховага прыстасавання, паведамлены абставіны ўчынення злачынства. «На жаль, наяўныя рэчыўныя доказы пакуль не дазваляюць нам ідэнтыфікаваць асобу нават з выкарыстаннем магчымасцяў Інтэрпола», — сказаў Пякарскі.

***

Выбух самаробнага прыстасавання з балтамі і гайкамі адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў 4 ліпеня

прыкладна ў 0.30 падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці. На канцэрце, паводле афіцыйных даных, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць