Грамадства33

Кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы: Мы назіраем гістарычна высокую актыўнасць беларускага КДБ

Паводле яго слоў, некаторыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Літве выклікаюць у супрацоўнікаў бяспекі пэўныя пытанні.

Будынак КДБ у Мінску. Фота: «Наша Ніва»

«Мы бачым актывізацыю дзейнасці КДБ Беларусі, якая фактычна дасягнула гістарычных вышынь, такой інтэнсіўнай яна не была ніколі», — заявіў у нядзелю кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы (ДДБЛ) Дарыус Яўнішкіс, паведамляе BNS.

Паводле яго слоў, «некаторыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Літве выклікаюць у супрацоўнікаў бяспекі пэўныя пытанні».

«Акрамя таго, не будзем забываць, што ў нас вельмі вялікая беларуская дыяспара, жыхары, якія прыязджаюць сюды і, па сутнасці, уздымаюць пэўныя контрразведныя пытанні», — сказаў Яўнішкіс.

Узмацненне распаўсюджвання расійскай прапаганды адчуваецца і ў Літве, кажа чыноўнік.

«Я думаю, што Расія прыпыніла гэтую дзейнасць, напэўна, як толькі пачала вайну ва Украіне, таму што разлічвала на вельмі лёгкую перамогу і там затрымалася, але цяпер мы адчуваем пэўную актывізацыю», — сказаў Яўнішкіс.

Па словах кіраўніка ведамства, у яго няма звестак пра тое, што службы недружалюбных краін спрабуюць завербаваць дзяржаўных чыноўнікаў, дзяржслужачых або палітыкаў: «У мяне зараз няма такіх разведвальных звестак, калі б і былі, то не сумняюся, што пэўныя дзеянні былі б прыняты. І калі будзе спроба наблізіцца, я не сумняваюся, што мы яе абавязкова адсочым і ўбачым».

Яўнішкіс кажа, што апошнім часам ілжывыя паведамленні аб выбуховых прыладах у школах і іншых месцах Літвы з'яўляюцца інфармацыйнымі атакамі з боку варожых сіл.

«Усе гэтыя пагрозы падарваць школы ці нейкія ўстановы ці пагрозы падарваць нейкую ГЭС, у рэшце рэшт аэрапорты — мы павінны разумець, што мы ўжо ўцягнутыя ва ўвесь гэты вір. Гэта інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя на тое, каб кранаць наш розум, каб мы пачалі падазраваць адзін аднаго, каб мы ўвесь час жылі ў гэтым пачуцці нявызначанасці, увесь час думаючы, што ўсё вельмі дрэнна. Мы гэта, без сумневу, бачым і канстатуем», — сказаў Яўнішкіс.

Каментары3

  • а как вы хотели ?
    27.11.2023
    Ну да, мы же в одном окопе и землянке с русским миром, мы привыкли стирать портянки русским арийцам России и продолжаем это, сами хотим стать русскими арийцами России, как и наша усатая ж-па, и сделаем всё, чтобы беларус не стал беларусом в беларуской Беларуси, чтобы вы не помогали ему стать беларусом, а Беларуси вылезти из окопа и землянки русского мира.
  • Ганьба
    27.11.2023
    У агародзе бузіна, а ў Вільні дзядзька. Прарасейская прапаганда - гэта таксама беларусы?
    Звестак аб вярбоўцы чыноўнікаў няма, але беларускія агенты актыўнічаюць.
    У чым іх актыўнасць - не паведамляецца.
    Хочацца нейкый канкрэтыкі.
  • L
    27.11.2023
    a kak vy chotieli ?, nad aŭtaram vyšejnapisanaha kamientara staić KDB-šnik z pistalietam i zabaraniaje pisać pa-biela-rusku.

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

У Ніжні Ноўгарад з Мінска адкрыўся прамы авіярэйс2

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў7

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны49

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову32

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі10

Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў5

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць