Усяго патроху44

Дзяўчына паскардзілася на куртку ад The North Face. Брэнд адрэагаваў нечакана

У тыктоку завірусілася відэа, дзе дзяўчына скардзіцца на куртку ад брэнда The North Face.

Яна наракае, што прамокла да ніткі ў сваім быццам бы непрамакальным дажджавіку. Дзяўчына падкрэсліла, што не просіць The North Face аб вяртанні сродкаў, а хоча каб ёй даставілі новую куртку. Наўпрост на гару, дзе яна цяпер вандруе.

Праз чатыры дні на афіцыйнай старонцы The North Face з'явілася відэа, дзе прадстаўнік брэнда на верталёце дастаўляе новую куртку незадаволенай пакупніцы. Як і дамаўляліся — на гару. У канцы дзяўчына дзякуе за новую куртку.

Меркаванні пад другім відэа падзяліліся: адны брэнд хваляць, другія ж пішуць, што ролік яўна пастановачны. У кожным разе, хуткасць, з якой на відэа незадаволенага пакупніка адрэагавалі маркетолагі The North Face, уражвае.

Каментары4

  • губопик
    30.11.2023
    Юзік ды Ліза, вылетаем
  • гаўналыжніца
    30.11.2023
    прамокла да ніткі


    аднойчы мы на 100+% адчулі, што значыць гэты выраз. гэта быў люты 2020.
    каталіся ў Букаўлі. у адзін дзень быў моцны дождж. але мы ж не з тых, хто
    прыехаў на гарналыжны курорт, каб у кафэ сядзець. набылі скі-пасы, як звычайна,
    на цэлы дзень. дождж і зранку быў моцны, а потым пераўтварыўся ў лівень. ні
    разу такога не бачылі. але мы катаемся і нават нібы атрымліваем задавальненне -
    дадатковыя ашчушчэнія) пасля аднаго са спускаў, калі пад'ехалі да пад'ёмніка, з
    будкі нават выйшаў работнік (людзей на трасах амаль не было. няма, што
    называецца, дурных. акром нас)) і спытаў у мяне пасміхаючыся: "як
    пагодка?" (как ашчушчэнія?) кажу: о! 👍 ён пэўна падумаў 'ну-ну'... і праўда - нядоўга мы
    далей пратрымаліся. падняліся на гару і
    адчуваем, што ўжо ўсё. завалілі ў калыбу трохі пагрэцца і пад’есці варэнікаў з
    картопляй. потым спусціліся і пайшлі ў гатэль. дык вось усе рэчы, абсалютна ўсе
    былі мокрыя. з куртак, штаноў пэўна можна было адціснуць вядро вады. боты мокрыя
    ўнутры. ну ўсё-усё. да майткоў. да ніткі. да чаго я гэта расказваю? а вось да
    чаго. адна рэч у мяне аказалася сухой унутры. гэта рукавічкі. проста яны
    дарагія, якасныя. еўрапейскай вытворчасці. цяпер я іх яшчэ больш люблю)
  • гаўналыжніца
    30.11.2023
    каму цікава, то трошкі ў працяг.. я канешне застудзілася. чхала амаль бесперапынна. і так моцна, што ніяк было не стрымаць (звычайна стараюся стрымліваць чых, нос тру і ўсё такое), страсаўся пэўна весь аўтобус. было няёмка. у дарозе мы дазналіся, што ў Беларусі афіцыйна абвесцілі пра выяўлены выпадак каранавірусу (насамрэч, выпадкі былі яшчэ да НГ) і я перажывала, што мяне на Радзіму не пусцяць. вось жа дура** чхалі нашы мытнікі на маё чханне з высокай калакольні. затое нас так прашманалі тады, як ніколі датуль. што яны шукалі сярод лыж, сноубордаў і мокрых майткоў? кулямёты?

    **перажывала, што на Радзіму не пусцяць
    каб жа ведалі тады, што гэта будзе за год.. і наступныя

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць