Свет11

Расійскі суд не стаў саджаць сацыёлага Кагарліцкага. Яго судзілі за іранічны ролік пра выбух на Крымскім мосце

Суд у Сыктыўкары прысудзіў навукоўца і левага актывіста Барыса Кагарліцкага, якога ўнеслі ў рэестр «замежных агентаў», да штрафу 600 тысяч расійскіх рублёў (6650 даляраў), прызнаўшы вінаватым у апраўданні тэрарызму, піша Бі-бі-сі.

Барыс Кагарліцкі пасля рашэння суда. Фота са старонкі Барыса Кагарліцкага ў фэйсбуку

Навукоўца вызвалілі ў зале суда. Кагарліцкаму на два гады забаранілі адміністраваць інтэрнэт-сайты.

Прысуд Кагарліцкаму вынеслі ўжо на другі дзень судовага працэсу, які праходзіў у Вярхоўным судзе Комі.

Пракурор падчас спрэчак прасіў прысудзіць навукоўца да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі.

64-гадовага Кагарліцкага затрымалі па абвінавачванні ў апраўданні тэрарызму ў ліпені гэтага года.

Як паведамляў адвакат Кагарліцкага, падставай для распачынання справы стала выказванне навукоўца аб выбуху на Крымскім мосце, які злучае Краснадарскі край з анексаваным Расіяй паўвостравам, які адбыўся ў кастрычніку мінулага года.

Падчас разгляду справы ў судзе стала вядома, што справу распачалі з-за роліка пад назвай «выбуховае віншаванне ката Мастка, нервовыя людзі і падзеі, удары па інфраструктуры», які быў апублікаваны заснаваным Кагарліцкім праектам «Рабкор». Ролік з пляцоўкі ўжо выдалены.

Прадстаўнік абвінавачвання ў судзе заявіў, што псіхолага-лінгвістычная экспертыза выявіла ў роліку сацыёлага «прызнанне ідэалогіі здзяйснення выбуху з мэтай дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады».

Абарона актывіста ў судзе сцвярджала, што пры выбары назвы была дапушчана «праява нядбайнасці», што «пацягнула за сабой фармаванне двухсэнсоўнага паслання», адзначае выданне Sota.

Адвакат Кагарліцкага заявіў суду, што ролік нёс гумарыстычны пасыл, тады як «крытычны аналіз падзей» у каналах Кагарліцкага адбываўся «ў дазволенай тэрміналогіі дзяржавы».

Сам сацыёлаг у апошнім слове адхіліў абвінавачванне ў апраўданні тэрарызму. «Гэта супярэчыць маім прынцыпам, маёй рэпутацыі. Я жыў на свеце досыць доўга, я ведаю, што законы мяняюцца. Я заўсёды стараўся прытрымлівацца іх, быць грамадзянінам, працаваць на карысць сваёй краіны. Я спадзяюся на справядлівае рашэнне суда», — заявіў ён.

Каментары1

  • Паміж клясай і дыскурсам
    12.12.2023
    Спадар у акулярах ды з барадой, які абдымае на здымку Кагарліцкага -- Павал Кудзюкін, шматгадовы ідэёляг "Народнай Грамады" і паплечнік Міколы Статкевіча, намесьнік міністра працы ва ўрадзе РФ пад кіраўніцтвам Гайдара, у брэжнеўскія часы -- дысыдэнт і вязень сумленьня (як і сам Кагарліцкі, яны былі "падзельнікамі").

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах36

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС24

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля26

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян4

Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?82

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў3

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах36

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →