Усяго патроху11

Як выбраць ялінку, каб яна доўга не абсыпалася

Першае, што трэба зрабіць, гэта вызначыцца з датай, калі ж навагодняе дрэўца нам спатрэбіцца ўжо прыгожае.

Эксперт «Звязды» рэкамендуе ўстанаўліваць дрэўца не раней чым за 5—10 дзён да ўрачыстасці.

Зрэзаная елка пачынае засыхаць толькі з таго моманту, як яна трапляе ў цяпло і пачынаецца працэс «высушвання», выпарэння вільгаці з іголак, таму пасля ўстаноўкі елкі трэба забяспечыць ёй рэгулярнае паступленне вады да ствала і прахалоднае, вільготнае паветра.

Месца для ёлкі падыдзе як мага далей ад адкрытага агню, электраабагравальнікаў, радыятараў і іншых крыніц цяпла. Вельмі добра, калі памяшканне часам будзе праветрывацца, каб трохі паніжаць тэмпературу, а паветра — рэгулярна ўвільгатняцца.

Асобна варта згадаць пра тое, што калі на вуліцы моцны мароз ніжэй за мінус 15 градусаў, то іголкі і галінкі становяцца вельмі далікатнымі і іх лёгка пашкодзіць.

Пры такім надвор’і і спецыялісты не рэкамендуюць лішні раз трывожыць галінкі елкі адразу пасля таго, як яе прынеслі дадому. Лепш пачакаць, пакуль дрэва паступова адаптуецца да пакаёвай тэмпературы, і толькі потым ставіць.

Наступнае, што трэба зрабіць — гэта забяспечыць рэгулярнае паступленне вады да ствала. Каб дрэўца лепш убірала ваду, ствол спілоўваюць на 2-3 сантыметры ад зруба або надсякаюць нажом — для фарміравання свежага зрэзу і большай плошчы ўбірання вільгаці.

Можна выкарыстоўваць спецыяльныя падстаўкі для елкі з рэзервуарамі для вады. У іх елка надзейна і хутка фіксуецца ў патрэбным становішчы, а ваду лёгка падліваць па меры выпарэння. А яшчэ эксперт раіць ваду падсаладзіць.

Чым вышэй тэмпература паветра ў памяшканні, тым раней пачне абсыпацца зрэзаная елка. Пры тэмпературы 10 градусаў вышэй за нуль навагодняе дрэва будзе стаяць доўга, да месяца.

Але зімой у нашых кватэрах досыць цёпла, а павышэнне тэмпературы на кожныя 5 градусаў памяншае працягласць жыцця ёлкі на 1 дзень.

Спецыялісты раяць рэгулярна праветрываць памяшканне, у якім стаіць елачка, для паніжэння тэмпературы паветра хоць на некалькі градусаў.

Не варта таксама забываць пра тое, што электрычныя электраабагравальнікі моцна высушваюць паветра, таму іх лепш не выкарыстоўваць там, дзе стаіць жывое дрэва.

Лясгасы прапануюць набыць навагоднія дрэвы ў кадках, гаршках або скрынках, захаваць іх да вясны і высадзіць у найбліжэйшым лясніцтве падчас акцыі «Тыдзень лесу».

Такім чынам, кожны беларус зможа ўнесці свой уклад у азеляненне малой радзімы. А кожнаму пакупніку навагодняга дрэва ў кадцы лясгасы падораць памятку па доглядзе за сімвалам свята. Акрамя таго, у каго ёсць свой асобны дом або дача, могуць вясной высадзіць ялінку з кадкі ў сябе на ўчастку. Калі яна прыжывецца, то ўжо праз 3—5 гадоў вы зможаце ўпрыгожваць зімой сваю ўласную прыгажуню.

Каментары1

  • mikola
    16.12.2023
    A navosta ? Budze ne cikava !

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць