Свет

Вэнс заявіў, што Расія хоча занадта шмат

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ЗША спрабуюць сканцэнтравацца на пытаннях доўгатэрміновага ўрэгулявання вайны ва Украіне і адысці ад ідэі часовага перамір'я. Але патрабаванні Расіі, маўляў, завышаныя.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

«Украінцы заявілі, што згодныя на 30-дзённае спыненне агню, і мы цэнім гэта. Расіяне гавораць, што 30-дзённае перамір'е не адпавядае іхнім стратэгічным інтарэсам. Таму мы стараемся не зацыклівацца на 30-дзённым спыненні агню, а засяродзіцца больш на тым, што выглядала б як доўгатэрміновае ўрэгуляванне», — сказаў Вэнс, выступаючы ў Вашынгтоне на форуме, арганізаваным Мюнхенскай канферэнцыяй па бяспецы.

Вэнс дадаў, што Расія, на думку ЗША, патрабуе на перамовах занадта шмат, але тым не менш яна, маўляў, усё ж зацікаўленая ў міры.

ЗША лічаць, што наступным буйным крокам на перамовах павінны стаць прамыя кантакты Расіі і Украіны. Маўляў, без хаця б мінімальнага дыялогу Масквы і Кіева пасярэдніцтва ў мірным урэгуляванні немагчымае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч7

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»17

У сераду — сонечнае зацьменне1

Сотні людзей сабраліся ў Маскве каля Вярхоўнага суда, які разглядае зняцце «Яблыка» з выбараў3

Пад Варонежам беларус зайшоў у чужую кватэру, абвясціў аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі і забраў грошы

З БМЗ «прыніжальна» звольнілі супрацоўніцу, якая рабіла данос у 2020 годзе8

Іван Краўцоў склаў абавязкі сакратара Каардынацыйнай рады. Цяпер будзе дэлегатам10

Актрыса Марта Голубева выйшла замуж — хто стаў абраннікам?5

«Байсол» папярэджвае пра фэйкавы бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі1

«Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч7

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць