Камандуючы Памежнай аховай Польшчы абмяркоўваў з паслом Пакістана сітуацыю на мяжы з Беларуссю
Камандуючы Памежнай аховай Польшчы генерал-маёр Роберт Баган сустрэўся з паслом Пакістана ў краіне Мухамадам Самі-ур-Рэхманам.

Фота: Straž graniczna
«Падчас абмеркавання быў узняты шэраг важных пытанняў, звязаных з бягучай сітуацыяй на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь. Асаблівая ўвага была нададзена праблемам, звязаным з нелегальнай міграцыяй. Абодва бакі запэўнілі ў гатоўнасці падтрымліваць узаемныя кантакты і заявілі пра гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва», — паведамілі ў прэс-службе польскай Памежнай аховы.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары