Грамадства11

Мінадукацыі скарэктавала праект пастановы аб рэпетытарах

У Міністэрстве адукацыі падвялі вынікі грамадскага абмеркавання па праекце пастановы ўрада «Аб парадку ажыццяўлення самастойнай прафесійнай дзейнасці па навучанні». У выніку практычна ў кожны пункт былі ўнесены змены, піша sb.by,

У пачатку красавіка быў апублікаваны праект пастановы ўрада, які ўносіў змены ў работу самазанятых у сферы навучання. Паступіла больш за 200 паведамленняў-водгукаў. Найбольш дыскусій выклікаў пункт, што рэпетытарства павінна праводзіцца індывідуальна з кожным спажыўцом паслугі, адзначае дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Мінадукацыі Вольга Рыбаключава:

— Увагу звярталі на ўсе канструктыўныя заўвагі і прапановы, таму ў выніку прадугледзелі магчымасць аказання паслуг рэпетытара і настаўніка-дэфектолага ў міні-групах колькасцю да чатырох чалавек.

Рэзананс у грамадстве таксама выклікала прапанова выкарыстоўваць пры аказанні рэпетытарскіх паслуг толькі зарэгістраваныя ў Беларусі сэрвісы. Некалькі варыянтаў падобнага праграмнага забеспячэння, заснаванага на воблачных тэхналогіях, ужо цяпер паспяхова прымяняюцца ў дзейнасці юрыдычных асоб, тлумачыць эксперт:

— Але яны пакуль не адаптаваныя для работы з фізічнымі асобамі ў поўным аб'ёме. Таму мы палічылі заканамерным уносіць змены ў гэтым пытанні толькі пасля таго, як будзе забяспечана работа беларускіх інтэрнэт-пляцовак. На дадзеным этапе норма выключана.

Яшчэ адна прапанова — рэпетытары павінны ўпэўніцца, ці залічаны навучэнец у дзіцячы сад, школу, каледж або ўніверсітэт. Норма захоўваецца, але ў зручным фармаце. Рэпетытару не трэба захоўваць ніякіх копій пасведчанняў або даведак. Правіла адно: перад пачаткам супрацоўніцтва педагог абавязаны азнаёміцца з дакументамі, якія пацвярджаюць статус навучэнца.

Яшчэ адзін тэзіс — навучанне (без рэалізацыі адукацыйных праграм) працы на камп’ютары, а таксама заняткі па выяўленчым мастацтве, танцах, харэаграфіі, ігры на музычных інструментах, вакале, аратарскаму мастацтву могуць праводзіцца толькі ў дачыненні да паўналетніх спажыўцоў паслугі. Гэта прапанова застаецца ў праекце пастановы. Яна, дарэчы, таксама выклікала шырокае абмеркаванне, адзначае Вольга Рыбаключава:

— Справа ў тым, што тэзіс няправільна інтэрпрэтавалі, палічыўшы, што рэпетытарам планавалі цалкам абмежаваць працу з дзецьмі, што абсалютна не адпавядае рэчаіснасці.

«Неабходна памятаць, што рэпетытар не навучае, ён аказвае кансультацыйныя паслугі, дапамагае ў навучанні. І калі дзіця атрымлівае асноўную адукацыю ў гімназіі або каледжы мастацтваў, то рэпетытар зможа аказваць яму кансультацыйныя паслугі. Але калі дзіця плануе займацца танцамі, скажам, з нуля, то да кансультацыі гэты від творчай дзейнасці ўжо не аднесеш. Тут неабходная адукацыйная праграма», — сказала чыноўніца.

«Па сутнасці, гэта норма ўжо дзейнічае: для работы з дзецьмі паводле Кодэкса аб адукацыі неабходна быць зарэгістраваным у якасці юрыдычнай асобы, установы адукацыі або іншай арганізацыі. Іншых варыянтаў сёння няма. Індывідуальныя прадпрымальнікі не могуць рэалізоўваць адукацыйныя праграмы ў дачыненні да непаўналетніх.

Усе адрэдагаваныя моманты адлюстраваны ў новым праекце пастановы, якое ўжо накіравана на паўторнае ўзгадненне зацікаўленым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання — у Міністэрства культуры, Міністэрства эканомікі, Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных і інш.», — дадала Рыбаключава.

Каментары1

  • Вольга
    07.05.2025
    Калгас намагаецца абмежаваць - а пасля цалкам задушыць любую прыватную ініцыятыву - каб у краіне засталіся толькі прывілеяваныя прыкарытнікі ш рэжымнікі, для якіх законаў няма - і прыгонныя працоўныя.

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць