Вайна77

Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»

У спісе беларусаў, якія пайшлі наймітамі ў расійскую армію, ёсць Аляксандр Вітухноўскі. Яго судзілі па трох палітычных артыкулах, пiша «Флагшток».

Фота: «Флагшток»

У спісе грамадзян Беларусі, якія ваююць ва Украіне на баку Расіі, ёсць Аляксандр Вітухноўскі. Яго дадзеныя цалкам супадаюць з дадзенымі былога палітвязня з Гомеля.

Пра Вітухноўскага вядома, што ён быў асуджаны 25 кастрычніка 2023 года па трох крымінальных палітычных артыкулах: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «распальванне варожасці або розні» і абраза Лукашэнкі.

Тэрмін, прызначаны Вітухноўскаму, невядомы, але, нягледзячы на абвінавачванне адразу па трох артыкулах, неўзабаве хлопец апынуўся на волі.

Гэта стала зразумела дзякуючы аб'яве пошукавага атрада «Сімуран», які паведамляў, што 10 мая 2024 года Аляксандр сышоў з дому і знік. Праз два дні з'явілася паведамленне, што гамяльчаніна знайшлі супрацоўнікі міліцыі і з ім усё ў парадку.

З тых часоў ніякіх звестак пра Вітухноўскага не было. Апошнія запісы на яго адзінай актуальнай старонцы, знойдзенай у сацсетках, амаль цалкам прысвечаны анімэ. Дэвіз Taida desu ne з японскай перакладаецца як «Гэта лянота». На дзвюх апошніх фотаздымках — сэлфі Аляксандра (24 чэрвеня 2024 года) і размыты здымак чалавека ў абмундзіраванні, падобнага на пехацінца, са спіны (24 лістапада 2024). У сетцы ён не з'яўляўся ўжо даўно.

Вядома, што ў студзені 2024 года МУС унес гамяльчаніна ў «спіс экстрэмістаў», а КДБ — у «спіс тэрарыстаў».

Гэта стандартная сітуацыя: многіх палітвязняў у Беларусі ўносяць у такія спісы — у тым ліку, каб пагоршыць умовы іх утрымання ў калоніі, а таксама ўскладніць жыццё на волі.

Каментары7

  • Версія
    07.05.2025
    На чалавека, які займаецца хаця б фізкультурай, ён не падобны.
    "Пайшоў ваяваць" гучыць, як бы па сваёй волі пайшоў.
    Я б не стаў рабіць такіх хуткіх вывадаў. Што "пайшоў сам".
    Памятаеце хлопца-наркамана на допыце ў Бутусава, які праз Расею хацеў з'ехаць у Галандыю на працу?
    А яго спаймалі расейскія паліцэйскія і паставілі перад выбарам: або турма, або кантракт. І нахлусілі, што ваяваць не пашлюць. Выбар без выбару.

    Ці мог гэты хлопец таксама спрабаваць выехаць праз Расею і трапіць у лапы расейскай паліцыі? Не выключаю такога варыянту.
  • большасць "неверагодных" мне кажа не хаваючыся - лепш пуцін чым лукашэнка
    07.05.2025
    ніколькі не здзіўлены, большасць "неверагодных" мне кажа не хаваючыся - лепш пуцін (акупацыя , этнацыд ) чым лукашэнка . Бацькам пытанне чаму з нашых Беларускамоўных сем'яў ніхто за імперыю не ваюе ? тыя хто ў хаце на роднай мове размаўляюць ніколі за імперыю не ваююць ... з пазітыўнага, сёння кошты на сібірскі уралс $ 45, такіх коштаў не было з 2021. эмпэрыя пуціна $35 (тое што Трамп і робіць сёння ) не пацягне . Будзе і ў нас шанец хутка ..
  • Дык
    07.05.2025
    Версія, ен мог спрабаваць збегчы праз Расею (як большасць i робiць), працу там бы ен не знайшоу таксама

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро22

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ3

Блізкія 74‑гадовага святара, які загінуў на трасе пад Фаніпалем, кажуць, што ён не перабягаў дарогу, а ратаваў параненага сабаку8

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках60

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро22

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць