Здарэнні22

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуса, які вёз у багажніку егіпцяніна

Здарэнне адбылося ў суботу 3 мая.

Фота: Straž Graniczna

«Патруль з Памежнай службы падаў сігнал на спыненне машыны Peugeot з польскімі нумарамі. Аўтамабіль ехаў з боку польска-літоўскай мяжы. Кіроўца праігнараваў сігналы, паскорыўся і пачаў уцякаць. Патруль кінуўся ў пагоню, адначасова былі праінфармаваныя іншыя сумесныя патрулі з іншых пастоў. Аўтамабіль спрабаваў спыніць патруль з Голдапы, аднак кіроўца не спыніўся, справакаваўшы сутыкненне з аўтамабілем Памежнай службы і працягнуў уцёкі. Затым ён урэзаўся ў браму аднаго з дамоў і ў дрэва, пасля чаго спрабаваў уцякаць пешшу», — паведамляе Памежная служба Польшчы.

Кіроўцам аказаўся 44-гадовы грамадзянін Беларусі, які перавозіў трох пасажыраў — двух на заднім сядзенні і аднаго ў багажніку. Усе яны былі грамадзянамі Егіпта, не мелі дакументаў, што даюць права на перасячэнне польска-літоўскай мяжы і знаходжанне ў Польшчы. 

Беларус атрымаў абвінавачанне ў садзейнічанні арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы — яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Па рашэнні суда ён часова арыштаваны на 3 месяцы. Ён таксама панясе адказнасць за невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку — за гэта пагражае да 5 гадоў зняволення. Акрамя таго, ён атрымаў рашэнне аб выездзе з краіны і забарону на ўезд у Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны на 10 гадоў.

Каментары2

  • Поцык
    07.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Siaržuk
    12.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць