Свет44

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі

Атакі дронаў перад 9 мая стварылі хаос у еўрапейскай частцы Расіі. У Маскве на барацьбу з беспілотнікамі мабілізавалі дворнікаў.

Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

У Маскве камунальнікаў мабілізавалі на барацьбу з беспілотнікамі. Ім раздалі біноклі і адправілі на дахі дамоў сачыць за небам. Прычым працаваць прымушаюць звышурочна.

Камунальнікаў з упраўлення «Жилищник» у Маскве на фоне атак беспілотнікаў напярэдадні параду 9 мая перавялі ў практычна кругласутачны рэжым працы, піша «Верстка».

«Майстрам участкаў раздалі біноклі і адправілі на дахі жылых дамоў сачыць за беспілотнікамі. Ну і ўсім астатнім трэба глядзець на неба, шукаць дроны», — распавёў супрацоўнік «Жилищника» аднаго з раёнаў на поўдні Масквы.

Паводле яго слоў, што менавіта трэба рабіць у выпадку выяўлення БПЛА, ён не ведае. «Нас ніхто не інструктаваў на гэты выпадак. Напэўна, стандартныя мерапрыемствы — патэлефанаваць 112», — выказаў здагадку камунальнік.

Іншы супрацоўнік на ўсходзе расійскай сталіцы распавёў, што ў сувязі з атакамі БПЛА ўзмоцнены сумесныя патрулі камунальнікаў і паліцэйскіх.

«Тры дні працуем звышурочна. У пунктах на гарышчах дзяжурствы з антыдронавымі падраздзяленнямі, сочым, рыхтуемся збіваць. Дворнікам раздалі біноклі», — растлумачыў ён.

Такі рэжым працы працягнецца як мінімум бліжэйшыя тры дні. Улады чакаюць налёту БПЛА падчас рэпетыцыі параду, а таксама 9 мая.

Беспілотнікі масава атакуюць цэнтральную частку Расіі другія суткі запар. У аэрапортах Масквы і іншых гарадоў уводзяць часовыя абмежаванні, затрыманы або адменены дзясяткі рэйсаў. Акрамя таго, з-за «мер бяспекі» ўлады абмежавалі доступ да мабільнага інтэрнэту, што выклікала перабоі ў працы мабільных аператараў, банкаматаў, заправачных станцый, крам.

Каментары4

  • Мацква
    07.05.2025
    Дворник и Президент - страшная сила!
  • Аператар fpv
    07.05.2025
    "сочым, рыхтуемся збіваць"

    Гэта хто каго яшчэ збіваць будзе ;) Рыхтуйце лепей пысы да агляду.
  • .
    07.05.2025
    Як у Беларусі ў 2020-м, камунальнікаў прымушаюць выконваць не іх функцыі, калі рэжым ужо не спраўляецца, у стрэсавай сітуацыі.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зора, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зора, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам24

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зора, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зора, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць