Грамадства22

У Асвеі хочуць прадаць на мяса беларускіх запражных коней — гэта адзіная нацыянальная парода

Аматары коней б'юць трывогу: гаспадарка ў Асвеі (Верхнядзвінскі раён) хоча прадаць табун на мяса. Там ёсць і беларускія запражныя коні. Гэта адзіная нацыянальная парода Беларусі, на вывядзенне якой спатрэбілася не адно дзесяцігоддзе.

Фота з інстаграму конна-спартыўнага клубу «Табун»

На сітуацыю звярнулі ўвагу супрацоўнікі пракату коней у Асвеі. Цяпер яны спрабуюць знайсці тых, хто захацеў бы выратаваць жывёл ад немінучай гібелі на мясакамбінаце: «Калгас расфарміроўваюць, коней пусцілі на продаж».

@horse_osveya ПРОДАЮТСЯ ЛОШАДИ В ОСВЕЕ #освейское #освея #белорусскаяупряжная #продажалошади#лошади#племенныелошади#табун #табунлошадей #продажа ♬ оригинальный звук - В ЧЕМ СИЛА?

У каментарыях людзі шкадуюць:

«З такімі намаганнямі былы дырэктар саўгаса М. П. разводзіў коней. Іх даглядалі як дзяцей».

Супрацоўнікі пракату коней адказваюць, што абмяркоўвалі з Мікалаем Пятровічам гэту праблему: «Вельмі перажывае чалавек. Гэта было яго стварэнне, любоў… Але няма падтрымкі ад кіраўніцтва».

Згодна з данымі сайта kartoteka.by комплекс «Асвейскі» з'яўляецца «неплацежаздольным с/г прадпрыемствам, якое падлягае фінансаваму аздараўленню ў перыяд 2019-2027, рашэнне ад 05.04.2019 № 176».

@horse_osveya А сегодня у нас так. #табунлошадей #табун #племенныелошади #лошадиосвея#белорусскаяупряжная #освея #белорусскаяупряжная ♬ оригинальный звук - Mona Songz

У Асвею прыязджалі і прадстаўнікі конна-спартыўнага клуба «Табун»: яны пацвердзілі, што сітуацыя склалася не вельмі добрая.

«Коней прадаюць усім, хто прыязджае. Сёння забралі ўсіх ізабэлавых кабылак 2023 года і пакінулі на бронь старэйшых ізабэлак. Таксама прададзены адзін з вытворнікаў, прыгожы серабрысты жарабец, прададзены не ў развядзенне, на жаль. Хоць яго была гатова забраць найбуйнейшая гаспадарка «Палеская ніва».

Яны таксама адзначылі, што ў гаспадаркі ёсць аптовы пакупнік на ўсё пагалоўе — і кіраўніцтва гэта цалкам задавальняе: «Пачаліся гульні ў цэны — маўляў, маладняк 2023 года па 5,5 рубля за кілаграм, за старэйшых спачатку называлі цану па 8 рублёў, потым па 6,6. Вельмі брыдкая сітуацыя, улічваючы, што кошт быў абвешчаны за ўсіх аднолькавы».

@nasty_chernyavskaya Господи, все молодые , здоровые , жеребые и малыши уйдут на мясо если не купят, эта порода отличается спакойным нравом и покладистым характером, продают по весу, Беларусь#беларусь #конюшняроднойдом #табун#репост#спасите#помогите#шанснажизнь#любовькживотным #всехотятжить#заботаопитомце #помощьживотным #беларускаяупряжная #освея ♬ Не плачь - Гузель Хасанова

У каментарыях удакладняюць, што конь у сярэднім важыць 400-450 кілаграмаў. То-бок для таго, каб выкупіць адну жывёлу трэба заплаціць прыкладна 2,5 тысячы рублёў. З аднаго боку, гэта вельмі невялікія грошы за пародзістага каня. З іншага — усё ж такі на продаж выстаўлена адразу шмат жывёл.

Беларускі запражны конь паходзіць ад дзікага продка — ляснога тарпана і належыць да парод паўночнага ляснога тыпу. На фармаванне сучаснай папуляцыі вялікі ўплыў аказалі коні конных заводаў і заводскіх стайняў, пачатак стварэння якіх адносіцца ажно да XVII стагоддзя. Вядома, што ў 1850-х гадах на тэрыторыі Беларусі ўжо было 22 невялікія конныя заводы і 4 дзяржаўныя заводскія стайні.

У выніку шматгадовай народнай селекцыі і ўзнаўляльнага скрыжавання жарабцоў заводскіх парод (ардэнскай, арабскай, гудбрансдальскай, шведскай, брабансонскай, гановерскай, арлоўскай і г. д.) з абарыгенамі ляснога тыпу да канца XIX стагоддзі сфармаваўся новы тып беларускай запражной. Да 1941 года дадзеная папуляцыя называлася ашмянскі конь, а з 1946-га — беларускі запражны. У 1928-1930 гг. беларускія (ашмянскія) коні экспартаваліся ў Германію, Аўстрыю, Літву, Польшчу і высока шанаваліся на рынку.

У перыяд другой сусветнай вайны беларускай конегадоўлі быў нанесены каласальны ўрон. Добрыя жарабцы і кабылы загінулі або былі вывезены. Аднаўленне нацыянальнай пароды заняло даволі доўгі час.

Каментары2

  • Алла
    18.12.2023
    Под суд этих руководителей. Пишите Сашке в администрацию на их сайт, он любит пиарится на таких вопросах. Пойдут под нож колхозаны из местной власти.
  • Жук
    18.12.2023
    Як раз месяц таму назад "Наша Ніва" павядамляла пра чыноўніка з Верхнядзвінскага раёна Кузняцова, якога судзілі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, дык там пісалі што менавіта ён быў кіраўніком прадпрыемства "Асвейскі". Атрымліваецца, што гэты таварыш давёй яго да банкрутства і цяпер праз яго коні ідуць на мяса. А хто ж ставіў Кузняцова на кіруючыя пасады, хаця ён усюль завальваў працу і меў адмошны вынік?

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА2

Пад Лідай спілавалі 300-гадовую сасну. Яна была жывая і здаровая17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →