Грамадства

Кнігі па-беларуску чытае або слухае 14% апытаных гараджан

17% не прачыталі ніводнай кнігі за апошні год.

Ілюстрацыйнае фота

Кнігі па-ранейшаму карыстаюцца попытам у жыхароў Беларусі, сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання інстытута «Палітычная сфера», якія 18 снежня ў Вільні прэзентаваў дырэктар гэтай установы Андрэй Казакевіч, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на «Позірк».

У анлайн-апытанні, праведзеным у жніўні 2023 года, узялі ўдзел 1002 паўналетнія жыхары гарадоў з насельніцтвам ад 5 тысяч чалавек.

Згодна з даследаваннем, дастаткова часта чытае кнігі ці праслухоўвае іх аўдыяверсіі 48% апытаных (кожны дзень — 15%, некалькі разоў на тыдзень — 21%, хаця б раз на тыдзень — 12%), перыядычна — 18% (хаця б раз на два тыдні — 7%, раз на месяц — 11%), вельмі рэдка — 33% (некалькі разоў на год — 16%, ніколі за апошні год — 17%).

Амаль палова апытаных (48%) паведаміла, што чытае ці праслухоўвае 1-5 кніг на год, 6-10 кніг — 15%, 11-15 — 9%, 16-20 — 6%, а пятая частка (22%) — больш за 20 кніг.

У друкаваным выглядзе кнігі чытае 69% апытаных, электронным — 49%, слухае аўдыякнігі 34% (на пытанне можна было даць некалькі адказаў).

Сучасную мастацкую літаратуру за апошні год чыталі ці слухалі 54% удзельнікаў апытання, класічную мастацкую літаратуру — 48%, навукова-папулярную літаратуру па гісторыі — 15%, навуковую і прафесійную літаратуру — 14%, навукова-папулярную літаратуру пра палітыку, грамадства — 12%, навукова-папулярную літаратуру па прыродазнаўчых і тэхнічных навуках, а таксама падручнікі — па 11%, іншую літаратуру — 19%.

На расійскай мове кнігі чытае ці слухае 99% апытаных, беларускай — толькі 14% (больш за астатніх — людзі ва ўзросце 18-24 гадоў і 55+), англійскай — 6%, іншых мовах — 1%.

На пытанне «Позірку», ці звязаны разрыў паміж спажыўцамі рускамоўнай і беларускамоўнай літаратуры з розніцай у колькасці кніг, якія выдаюцца на гэтых мовах, Казакевіч адказаў, што «з даследавання, на жаль, гэта не можам зафіксаваць».

«Думаю, тут цэлае кола праблем, — адзначыў ён. — На рынку дамінуе мастацкая літаратура — класічная і сучасная. Зразумела, што перакладаў на беларускую мову робіцца вельмі мала. У асноўным, калі ты хочаш чытаць класічную ці сучасную літаратуру, ты мусіш выкарыстоўваць альбо ангельскую, альбо ў беларускім кантэксце гэта атрымліваецца расейская [мова]».

Паводле сацыёлага Андрэя Казакевіча, гэтую праблему можна разглядаць не толькі як беларускую. У пэўных сегментах ангельская мова пачынае выціскаць нацыянальныя мовы, таму што прасцей знайсці кнігу новага ці моднага аўтара па-ангельску, а не чакаць, пакуль выйдзе пераклад. «У беларускім кантэксце ўсё яшчэ горш — пакуль выйдзе пераклад на беларускую мову (калі ўвогуле выйдзе), праходзяць гады, калі не дзесяцігоддзі», — дадаў дырэктар «Палітычнай сферы».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць