Свет77

Захар Прылепін прапанаваў Расіі далучыць тэрыторыі Узбекістана

Таксама адыёзны пісьменнік заявіў, што «пасля перамогі» ва Украіне Расія павінна заявіць прэтэнзіі на тэрыторыі былога СССР.

Захар Прылепін. Фота: Радыё Свабода

Адыёзны расійскі пісьменнік Захар Прылепін, выступаючы на пасяджэнні адной са сваіх ваенна-палітычных структур, сказаў, што перыядычныя канфлікты ў Расіі з мігрантамі можна вырашыць шляхам далучэння новых тэрыторый — у прыватнасці ўзбекскіх, паведамляе «Радыё Свабода — Узбекістан».

«Шчыра стаю на тым, каб вось гэтыя тэрыторыі, адкуль да нас едуць гастарбайтары, каб іх далучаць і ўжо на месцы навучаць людзей расійскай мове. Каб не тут іх вучыць, а там, дапусцім, ва Узбекістане», — сказаў Прылепін.

МЗС Узбекістана ў адказ выклікаў расійскага пасла Алега Мальгінава. У ходзе сустрэчы Мальгінаву ў «прынцыповай форме было даведзена, што такія неабдуманыя заявы носяць загадзя правакацыйны характар і могуць негатыўна адбіцца на гістарычна дружалюбных адносінах» паміж Узбекістанам і Расіяй.

Паводле таго ж паведамлення, Мальгінаў на сустрэчы адзначыў, што «суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць Рэспублікі Узбекістан ніколі не падвяргаліся сумневу ў Расіі».

У расійскім МЗС заявілі, што выказванні Прылепіна «не маюць нічога агульнага з афіцыйнай пазіцыяй расійскага кіраўніцтва».

Акрамя таго, Прылепін заявіў, што пасля меркаванай перамогі ў вайне з Украінай ніхто не зможа забараніць Расіі «зрабіць што-небудзь карыснае на еўразійскай тэрыторыі», у тым ліку заявіць прэтэнзіі на тэрыторыі былога СССР.

«Я не жартую. Мы будзем падымаць тэму дэзавуявання распаду Савецкага Саюза, што дазволіць нам у любы момант сказаць: «так як два мільёны нашых грамадзян знаходзяцца на вашай тэрыторыі, мы прэтэндуем на яе», — растлумачыў Прылепін.

***

6 мая аўтамабіль, у якім ехаў Захар Прылепін, узарвалі ў Ніжагародскай вобласці. У пісьменніка былі зламаныя дзве нагі, і ён нейкі час правёў у бальніцы.

У жніўні Захар Прылепін атрымаў пасаду намесніка камандзіра палка Расгвардыі «Аплот». Паводле яго, найбліжэйшым часам полк атрымае цяжкае ўзбраенне. «Пастаўленыя перад намі кіраўніцтвам Расгвардыі і прэзідэнтам Расіі задачы будуць выкананыя», — рэзюмаваў палітычны дзеяч, не ўдакладніўшы, што гэта за задачы. Полк «Аплот» будзе дыслакавацца на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны.

Каментары7

  • Карпенков
    22.12.2023
    Чтобы все понимали, карпенков дружит с прилепиным.
  • Илья
    22.12.2023
    Новость хорошая в том плане, что имперцы всем напомнили, что РФ в текущем виде не должна существовать - это постоянная угроза всем соседям
  • Улад
    22.12.2023
    Няхай расійскае МЗС ня брэша. Кіраўніцтва РФ мае такую ж імперскую пазіцыю. Ужо пачалі раздаваць пашпарты РФ грамадзянам былых рэспублік СССР. Нават тым, хто не жыве у Расіі. Дурні і пятая калона могуць і ўзяць. Тым больш, што пра гэта не патрабуюць паведавляць у МУС сваёй краіны. 

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць