Надвор'е1111

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя Каляды. Ну тако-ое…

Прагноз на 23—25 снежня.

У суботу надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над краінамі Балтыі і халаднейшая паветраная маса.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць снег, мокры снег, нават дождж. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер месцамі на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -4..+1°С.

У Мінску ўначы -1°С, працяглыя ападкі (пераважна мокры снег). Удзень -1°С, мокры снег. Увечары зноў працяглыя ападкі.

24 снежня захаваецца ўплыў прахалодных паветраных мас з поўначы Еўропы. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе снег, мокры снег. Месцамі чакаецца слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты.

Ноччу 0..-5°С, максімальная днём -3..+2°С. У Мінску ўначы і раніцай працяглыя ападкі (у асноўным мокры снег) і мінус 2°С, удзень мокры снег і мінус 3°С.

25 снежня, у панядзелак, снег, які будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах слабая мяцеліца і галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0…-7°С, максімальная днём складзе ад +1°С на паўночным усходзе да +9°С на паўднёвым захадзе Беларусі.

У Мінску мокры снег, уначы -3°С, удзень +3°С.

Каментары11

  • ИИ
    22.12.2023
    гэта не народная прыкмета прадказала, а я
    калі ў лістападзе раптоўна пачалася прыгожая зіма
    я сказало - а на Новы год будзе шэра і дождж
  • аф
    22.12.2023
    Каляды небываюць першыми другими.  Каляды адны. Тое што жывуць пад маскалем по маскальскаму часу и маскальскаму календары - гэта ИХ праблемы. Не трэба им упадабляцца.
  • Калiфарнiец
    22.12.2023
    Пагода ауно.

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты15

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

Кучынскі: Падчас візіту Ціханоўскай у Арменію беларускія ўлады спрабавалі задзейнічаць механізмы міжнароднага вышуку6

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу1

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі4

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА24

«Вялікапераможны» крэатыў ад гродзенскіх прапагандыстаў: па цэнтральных вуліцах запусцілі бранявік з ваеннымі песнямі ВІДЭА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты15

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць