Грамадства33

Беларусы зрабілі дакладную копію дома Шэрлака Холмса. Толькі ў 23 разы меншую

Як можна зрабіць дэталёвую копію таго, чаго не існуе ў рэальнасці? Як мінімум — натхніцца фільмам. Так і зрабілі Лёша і Сняжана, узяўшы за аснову дом з савецкай экранізацыі Шэрлака Холмса.

Паўтараецца ўсё: ад расфарбоўкі шпалер да формы лесвічных слупкоў. На пытанне «Колькі разоў вы перагледзелі экранізацыю?» Аўтарам застаецца адказваць толькі «так», піша Onliner.by.

Пара стварае пакой у рамцы, а яшчэ копіі вясковых дамоў па фота: з інтэр'ерамі і без. Часам натхняюцца і фільмамі. Над асабняком Шэрлака пачалі працаваць з лета, але найбольш інтэнсіўная частка працэсу заняла тры тыдні.

— Самае складанае — гэта спланаваць. Калі мы працуем над праектам па фільмах або серыялах, у нас няма нічога, акрамя відэа. Толькі па ім мы вызначаем размяшчэнне, прапорцыі і памеры. Калі мы робім копіі існуючых дамоў, нам могуць даслаць вымярэнні, а мы іх ужо памяншаем. А тут усё выключна «на вока».

Трэба ўвесь інтэр'ер падагнаць пад наш фармат: адзін бок аглядны, без мэблі. Прадумаць, як па ўсім руме пойдуць драты, каб запаліць святло. Тут мы рабілі і асноўнае святло, і дадатковае, і агонь у каміне, — распавёў Onlíner Аляксей.

Аўтары прызнаюцца, што часта ім даводзіцца рабіць больш, чым яны самі ад сябе чакалі. Усе дэталі вырабляюцца ўручную. Працуюць майстры без 3D-візуалізацыі. Прыдатныя тэхнікі даводзіцца спрабаваць зноў і зноў. Для дома Шэрлака Холмса прыйшлося палепшыць навыкі працы з дрэвам, эпаксіднай смалой і глінай. Для прыкладу: выраб усяго аднаго слупка для лесвіцы займае каля 45 хвілін, а такіх трэба было 18.

— Цяпер мы нічога не робім па дэдлайнах, бо гэта творчасць. Немагчыма прадбачыць, як пойдзе працэс. Калі вы калі-небудзь рабілі рамонт, то зразумееце, пра што мы. Невядома, колькі часу зойме дэталь, якую мы ніколі раней не рабілі. А такія дэталі ёсць у абсалютна кожнай працы. Плюс мы займаемся мініяцюрай толькі ў вольны час.

Каментары3

  • Жвір
    01.02.2024
    Ай, няма чаго рабіць.
  • а можа мінус
    01.02.2024
    Плюс мы займаемся мініяцюрай толькі ў вольны час.

    а так мы Диизаайнеры


  • Муйня
    02.02.2024
    котам нечего делать.   

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць