Грамадства1818

Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру на ўзор Расгвардыі

Крыніцы «Нашай Нівы» ў Міністэрстве ўнутраных спраў паведамляюць пра рэформу, якую спрабуе пралабіраваць намеснік міністра, лукашэнкаўскі генерал Мікалай Карпянкоў.

Мікалай Карпянкоў

«Адносіны паміж міністрам Іванам Кубраковым і ягоным намеснікам Карпянковым становяцца невыносна кепскімі — Карпянкоў плануе аддзяленне ўнутраных войскаў ад МУС у асобную структуру на манер Расгвардыі. А тое, што Лукашэнка не адправіў Карпянкова ў верасні на пенсію, ускосна гаворыць пра далейшыя планы на гэтага чалавека», — кажа «Нашай Ніве» інфармаваны суразмоўца са структуры МУС.

Расгвардыя — ваенная арганізацыя, створаная ў 2016-м у Расіі на базе ўнутраных войскаў МУС Расіі, якая выконвае функцыі па фізічным задушэнні любога роду нязгоды з пуцінскім рэжымам.

Ёй падпарадкоўваюцца ўнутраныя войскі і атрады спецназа па ўсёй Расіі. 

Кіруе Расгвардыяй 70-гадовы генерал арміі Віктар Золатаў, чый статус прыраўняны да міністра — ён падпарадкоўваецца толькі Пуціну. 

«Цяпер беларускія ўнутраныя войскі існуюць у сістэме МУС у выглядзе Галоўнага ўпраўлення. Калі іх выведуць у асобную структуру, Карпянкоў стане на ўзроўні міністра, а ўсе ягоныя топ-менеджары, адпаведна, стануць па пазіцыю вышэй. Кожны чалавек у сістэме зробіць крок наперад кар'ерна і фінансава.

Самастойны статус таксама абяцае самастойнае кіраванне бюджэтам. Тлумачыць выгоды, у прынцыпе, няма сэнсу, яны на паверхні», — дадае наш суразмоўца, акцэнтуючы ўвагу на тым, што Карпянкоў паўтарае працэсы, якія адбываліся ў Расіі. 

«Ён не заўсёды трымае субардынацыю і дазваляе сабе пісаць наўпрост Лукашэнку, хоць павінен гаварыць з уладай толькі праз міністра Кубракова. Пазіцыянуе сябе самастойнай фігурай, якой цесна ў яго цяперашняй пазіцыі, і чалавекам, які ведае, як павінна развівацца сістэма абароны канстытуцыйнага ладу. 

Кубракоў (у цэнтры) і Карпянкоў (справа)

Ён ужо стварыў у абласных гарадах свае атрады спецназу, прыцягнуў з сабой сваіх давераных асоб з ГУБАЗа, якія сталі працаваць ва ўнутраных войсках як служба ўласнай бяспекі, падмяняючы гэтую функцыю МУС.

Намер яго цалкам ясны, для афіцэраў унутраных войскаў ён сакрэтам не з'яўляецца, і ўсе, па шчырасці, гэтага чакаюць і на гэта спадзяюцца, таму што ў матэрыяльным сэнсе стане палепш.

З боку цэнтральнага апарата МУС, канечне ж, падтрымкі няма — хто падтрымае сепаратны рух? 

Застаецца толькі невядомым, ці ўдасца Карпянкову пераканаць Лукашэнку, за якім фінальнае рашэнне», — падагульніў суразмоўца. 

Карпянкоў разносіць вітрыну кафэ O'Petit. Гэта адзінае кафэ, якое пацярпела падчас пратэстаў-2020. Праўда, ад рук міліцыі

Каментары18

  • Адабряю
    01.02.2024
    Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру па ўзоры Расгвардыі/
    Правільна. Потым судзіць іх усіх разам. А структуру прызнаць тэрарыстычнай. Прозвішчы апублікаваць на адмысловым сайце, з фота карткамі.
  • даведка
    01.02.2024
    Карпенков недавно вручил перед строем краповый берет Кубракову, который в ответ отдал свою шапку Карпенкову.
  • Клоун
    01.02.2024
    Захацеў стаць мясцовым Прыгожыным?
    Ахаха, у пригожына мазгі былі і досвед міжнародных зносін якіх ніякіх. А карпуша - радавы рэкіцір з 90х, які вылез ТОЛЬКІ таму, што глыбока лізнуў. Няма чаго і параўноўваць іх.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод5

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод

Усе навіны →
Усе навіны

Як незалежныя сацыёлагі праводзяць апытанні ў сённяшніх рэаліях? 12 пытанняў і адказаў4

У Беларусі паставілі яшчэ адзін помнік хлебу ФОТЫ11

Прафесійным тэнісісткам будуць даваць аплачаны дэкрэтны адпачынак2

15-гадовая дзяўчына выратавала хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Асіповічах2

ЗША працягваюць перадаваць Украіне разведданыя, але ў абмежаваным аб'ёме

Марка Рубіа і міністр транспарту ЗША накрычалі на Маска. Трамп быў змушаны ўмяшацца20

Аўтапартрэт звязанага з Віцебскам мастака прадалі ўдвая вышэй ацэнкі. І гэта не Шагал

Maxar пацвердзіў, што адключыў доступ Украіны да спадарожнікавых здымкаў па рашэнні ўрада ЗША1

Сілавікі заявілі пра ўзлом рэсурсаў «Белпола». А як на самай справе?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод5

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць