Грамадства

«Нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг». 2,5 года «хатняй хіміі» далі за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Ленінскага раёна Мінска 17 студзеня 2024 года асудзілі Сняжану Марозаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Сняжане два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), піша «Вясна».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Вясна»

Марозаву абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку.

Як паведамляецца ў судовай пастанове, жанчына «выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру і выкрыквала лозунгі». Сняжана цалкам прызнала «віну» і паведаміла, што разам з іншымі пратэстоўцамі нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Жанчыну апазналі па фотаздымку з інтэрнэта. Падчас ператрусу ў яе выявілі байку і джынсы, у якіх мінчанка была на пратэснай акцыі. Пасля абвяшчэння прысуду Сняжану вызвалілі ў зале суда.

Сняжана Марозава мае вышэйшую адукацыю і працуе прадаўцом-кансультантам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны2

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць