Свет

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

Кампанія Mattel прадставіла першую ляльку Барбі з дыябетам 1 тыпу. У кампаніі заявілі, што імкнуцца развіваць у дзяцей пачуцці эмпатыі і інклюзіўнасці, а таксама спадзяюцца, што навінка дапаможа дзецям з дыябетам адчуваць сябе больш упэўнена, паведамляе Бі-бі-сі.

Mattel

Новая лялька створана ў супрацоўніцтве з міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Breakthrough T1D, якая займаецца падтрымкай людзей з дыябетам 1 тыпу.

«З’яўленне Барбі з дыябетам 1 тыпу — гэта важны крок у нашым імкненні да інклюзіўнасці і рэпрэзентацыі», — заявіла старэйшая віцэ-прэзідэнтка і глабальная кіраўніца брэнда Barbie Крыста Бергер.

«Барбі дапамагае фармаваць ранняе ўспрыманне свету ў дзяцей. Паказваючы такія стану, як дыябет 1 тыпу, мы дазваляем большай колькасці дзяцей пазнаваць сябе ў гісторыях і ляльках, якіх яны любяць», — дадала яна.

Дыябет 1 тыпу — гэта аўтаімуннае захворванне, пры якім арганізм знішчае клеткі падстраўнікавай залозы, што выпрацоўваюць інсулін. Яго часта дыягнастуюць у дзяцінстве, і пацыентам неабходна штодзённа кантраляваць узровень цукру ў крыві і ўводзіць інсулін.

Новая Барбі носіць CGM — маленькую прыладу на руцэ, якая бесперапынна вымярае ўзровень цукру ў крыві. Яна замацавана на плячы з дапамогай ружовага медыцынскага пластыра ў форме сэрцайка, а на тэлефоне лялькі — прыкладанне, якое кантралюе ўзровень цукру на працягу дня.

Таксама ў лялькі ёсць інсулінавая помпа — невялікая прылада, якая аўтаматычна ўводзіць у арганізм неабходную колькасць інсуліну. Яна прымацавана да таліі лялькі.

Адзенне новай Барбі — сіняя кофта і спадніца ў гарошак — натхнёнае міжнароднай сімволікай, звязанай з асвядомленасцю пра дыябет.

Разам з новай мадэллю кампанія таксама прадставіла ляльку Лілы Мос — дачкі брытанскай супермадэлі Кейт Мос, якой дыягнаставалі дыябет у 12 гадоў.

У лялькі Лілы Мос тыя ж аксэсуары CGM для бесперапыннага маніторынгу ўзроўню глюкозы.

Mattel

Ліла Мос заявіла, што яна шчаслівая, што тэхналогіі, якімі карыстаецца яна і іншыя маладыя людзі з дыябетам кожны дзень, цяпер ёсць і ў Барбі.

«Я лічу, што вельмі важна прыняць гэтыя тэхналогіі, бо з імі жыць з дыябетам становіцца значна прасцей і зручней. Думаю, вельмі важна не хаваць гэтыя прылады, а наадварот — ганарыцца імі», — заявіла 22-гадовая мадэль.

У апошнія гады Mattel імкнецца разнастаіць сваю лінейку лялек, у прыватнасці ляльку Барбі, якая дзесяцігоддзямі была прадстаўлена ў выглядзе стройнай бландзінкі на абцасах.

У 2016 годзе кампанія ўпершыню прадставіла Барбі «пышных формаў», а таксама «мініяцюрную» і «высокую» лялек. У 2019 годзе з’явілася лінейка гендэрна-нейтральных лялек і лялек Барбі з інваліднасцю.

Mattel

Таксама Mattel выпусціла лялек з іншымі асаблівасцямі — напрыклад, ляльку з парушэннямі зроку і ляльку з сіндромам Даўна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах40

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць