Свет22

Расійскаму сацыёлагу Кагарліцкаму замянілі штраф на 5 гадоў турмы

У снежні 2023 года яго аштрафавалі на 6666 даляраў і адпусцілі. Бок абвінавачвання запытваў тэрмін у пяць з паловай гадоў.

Барыс Кагарліцкі ў судзе ў снежні, дзе яму прысудзілі штраф. Фота са старонкі Барыса Кагарліцкага ў фэйсбуку

Суд замяніў Кагарліцкаму пакаранне са штрафу на рэальны тэрмін

Апеляцыйны суд замяніў сацыёлагу Барысу Кагарліцкаму (прызнаны замежным агентам) штраф на рэальны тэрмін і прысудзіў яго да пяці гадоў пазбаўлення волі. Рашэнне прыняў Апеляцыйны ваенны суд.

Суд пастанавіў узяць Кагарліцкага пад варту ў зале суда.

Вярхоўны суд Комі ў снежні 2023 года прысудзіў Кагарліцкага да штрафу па справе аб апраўданні тэрарызму. Тады яму прызначылі штраф 609 тысяч расійскіх рублёў (6666 даляраў на сёння ў эквіваленце) і адпусцілі ў зале суда. Пры гэтым бок абвінавачвання запытваў для яго тэрмін у 5,5 гадоў пазбаўлення волі. 

Тады дзяржабвінавачанне з прысудам не пагадзілася і падало апеляцыю.

Барыс Кагарліцкі — вядомы апазіцыйны палітолаг левага кірунку, сацыяліст, грамадскі дзеяч. Яму 65 гадоў. З 24 лютага па 4 сакавіка 2022 года на сайце «Рабкор» ён размяшчаў артыкулы, якія асуджалі ўварванне Расіі ва Украіну. На сайце таксама з'явіўся Маніфест кааліцыі «Сацыялісты супраць вайны», падпісаны ў тым ліку і Кагарліцкім. На YouTube Кагарліцкі таксама запісаў ролік з асуджэннем уварвання, а потым размясціў іранічны ролік пра выбух на Крымскім мосце. На яго завялі справу і затрымалі. Ад сваёй пазіцыі па вайне Кагарліцкі не адмовіўся.

Каментары2

  • Владимир Бланк
    13.02.2024
    Вы эту систему созадавали, боренька, так уж хлебайте полной ложкой.
  • Макс Планк
    14.02.2024
    Владимир Бланк

    Ах, якая дасьцпінасьць, назвацца Ўладзімерам Бланкам, намякаючы на габрэйскія карані Ўладзімера Ульянава. Гы-гы-гы. Шкада, што сам Ульянаў ня ведаў пра сваё габрэйства, інакш бы моцна ўсьцешыўся, як знаны філасэміт.

    Турмы і рэпрэсіі за вальнадуства ды іншадумства -- гэта ўвогуле сацыялісты і левакі першымі прыдумалі, а да іх на Зямлі былі адно райскія кушчы ды мёд з мармалядай. Oh, wait...

    На здымку Барыса Кагарліцкага абдымае Павал Кудзюкін, шматгадовы сябра БСДП і правая рука Міколы Статкевіча ў тым што датычыцца партыйнай ідэалёгіі. Жах які, неаспрэчны і непахісны змагар за свабоду Беларусі выяўляецца "краснапёры" (як любяць пісаць камэнтатары НН), ды мала таго -- яшчэ й з маскалямі таварышаваў. Чакаю 100500 постаў з асуджэньнем і адмежаваньнем.

    Палітычныя дысідэнты Кагарліцкі і Кудзюкін разам сядзлі ў Лефортаўскай турме ў 1982 годзе, яшчэ за Брэжневым. Намінальна камуністычнай уладзе чамусьці недаспадобы былі іхныя левыя погляды. Кагарліцкі таксама быў арыштаваны і за Ельцыным, падчас кастрычніцкага путчу 1993 года, калі Сьвяціла Дэмакратыі расхерачыла з танкаў гмах расейскага парляманту, каб перафарбаваная бандыцка-гэбоўская "эліта" магла бесперашкодна раскрадаць краіну і пераўтвараць народ на жабракоў і маргіналаў. Плён зараз добра вядомы.

    Сёрбайце жоўць і воцат поўнай лыжкай невуцтва. 

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?82

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў3

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў10

У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне10

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана4

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць6

Новы пакет санкцый Еўрасаюза можа закрануць расійскі алюміній3

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА32

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →