Каханне і сэкс11

Як часта беларусы заводзяць службовыя раманы? 

Людзі знаёмяцца і заводзяць рамантычныя адносіны па-рознаму. Хтосьці атрымлівае магчымасць сустрэць сваю «палавінку» ў падарожжы, камусьці ўдаецца пазнаёміцца ў сацыяльных сетках, а іншым — на працы. Спецыялісты сайта па пошуку працы rabota.by вырашылі правесці апытанне сярод сваіх карыстальнікаў, каб даведацца, як яны ставяцца да службовых раманаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Myron Standret / vecteezy.com

У анлайн-апытанні ўзялі ўдзел 1685 рэспандэнтаў, з якіх каля 70% былі на момант апытання працаўладкаванымі наёмнымі работнікамі. Амаль тры чвэрці рэспандэнтаў аказаліся людзьмі найбольш актыўнага працаздольнага ўзросту: ад 24 да 34 гадоў і ад 35 да 44 гадоў (39,3% і 37,5% адпаведна).

Па выніках апытання больш за 56% спецыялістаў пацвердзілі, што былі сведкамі раманаў паміж калегамі. Пры гэтым пра адносіны паміж супрацоўнікамі з розных аддзелаў згадвалі часцей, чым паміж кіраўнікамі і падначаленымі.

Акрамя таго, каля 33% апытаных паведамілі, што ў іх саміх быў вопыт рамантычных адносін з калегам. Сярод іх вялікая частка спецыялістаў была вымушаная хаваць свой раман на працы (66,5%).

У той жа час для траціны рэспандэнтаў службовы раман стаў прычынай складанасцяў: частка спецыялістаў была вымушаная звольніцца і знайсці новую працу, а таксама разгледзець варыянт пераходу ў іншы аддзел у рамках кампаніі.

Варта адзначыць, што ў большасці апытаных адносіны доўжыліся больш за 1 год. Аднак для больш чым 60% спецыялістаў апошні раман з калегам скончыўся расстаннем.

Таксама ўсім рэспандэнтам (без залежнасці ад вопыту службовых раманаў) прапаноўвалася падзяліцца меркаваннем, наколькі прыдатным месцам для адносін з'яўляецца праца.

Крыху больш за чвэрць апытаных палічылі, што гэта добры варыянт, калі ўлічыць колькасць часу, які праца займае ў жыцці.

Новыя плёткі і распальванне жарсцяў у калектыве — асноўная праблема, да якой здольныя прывесці службовыя раманы. Дадаткова рэспандэнты звярталі ўвагу на такія складанасці, як:

  • злоўжыванне службовым становішчам;
  • адсутнасць асабістай прасторы, калі закаханыя амаль 24/7 разам;
  • змешванне асабістых і прафесійных інтарэсаў;
  • дадатковы стрэс.

Каментары1

  • Качан
    15.02.2024
    Беларусы не заводзяць раманаў на службе, гэтым збольшага беларускі займаюцца. Угледзяць яны якогась перспектыўнага і давай яго сядлаць! Покі перспектыўны зразумее, што адбываецца, як на ім ужо і хамут, і дуга з аглоблямі, у пашчы цуглі, а ззаду калёсы. Ну, і ўсё, цягні...

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу11

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу11

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць