Каханне і сэкс4444

Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру

Маштаб трагедыі мінскай блогеркі зразумее не кожны: дзяўчыне даставілі букет са 151 ружы ад каханага мужчыны. Дык чаму ж яна цяпер у шаленстве? 

Скрыншот відэа ў тыктоку olyadorogaya

Блогерка, якая вядзе тыкток пад нікам olyadorogaya, запісала вельмі эмацыйнае відэа:

— 151! Я ніколі не разумела букетэрыі: чаму вы піхаеце ў букет са 151 ружы такія вось малюпуські?! Вы паглядзіце, які ён маленькі! Я XS памеру. Чалавек, калі заказвае 151 ружу, ён хоча, каб гэта быў вялізны, пышны букет.

Вольга дадала, што больш за ўсё ёй шкада мужчын, якія шчыра жадаюць зрабіць каханай прыемнае: бачаць на сайце букет са 151 ружы (які каштуе прыстойна), заказваюць яго і думаюць: «Яна ніколі такіх велізарных букетаў не атрымлівала, цяпер яна проста будзе ў шоку!» А блогерка атрымлівала — таму для параўнання выклала фота з букетам са 101 ружы правільнага, на яе погляд, памеру ў якасці доказу.

Скрыншот відэа ў тыктоку olyadorogaya

Дзяўчына звязалася і з крамай, якая збірала злашчасны букет.

— Я ім напісала: «А чаму такі маленькі букет?!» І яны такія: «А мы не ведалі, што вам патрэбны быў пышны».

Усяго за дзень ролік набраў больш за 712 тысяч праглядаў і каля 89 тысяч лайкаў.

У каментарыях высветлілася, што за букет мужчына Вольгі заплаціў каля 200 даляраў.

З’явіліся і супрацоўніцы фларыстычных крам — нават з розных краін. Яны спрабавалі растлумачыць, што ў яе букеце кенійскія ружы — гэтыя кветкі сапраўды маюць невялікія бутоны, а даўжыня сцябла каля 40 сантыметраў. І цалкам лагічна, што букет з іх не атрымаецца такім вялікім, як з эквадорскіх руж, у якіх вялікія бутоны і тоўстае сцябло даўжынёю каля 100 сантыметраў. Цэны на гэтыя сарты руж таксама вельмі адрозніваюцца.

Нехта з каментатарак напісаў, што каханы Вольгі проста вырашыў на ёй зэканоміць: пабачыў, што адзін букет са 151 ружы каштуе значна танней за іншы, і замовіў першы. Гэта выклікала хвалю абурэння ў блогеркі:

«Як бязглузда выглядаюць такія каментарыі на фоне таго, які там рэальна мужчына, якому ўсё роўна 100 даляраў ці 500. Не ва ўсіх мужчыны алкашы, якія дораць адну ружу ў цэлафане».

Дзяўчына нават запісала яшчэ адно відэа, каб пераканаць аўдыторыю, што на ёй не маглі зэканоміць.

— Дзяўчаты ў каментарыях сталі пісаць: «Эквадорская была б у два разы даражэйшай, калі хацелі пышны букет». Дзякуй, заюш! Не ведала. Ніколі не атрымлівала 101 ружы нармальнай, уяўляеш?! Некаторыя пісалі, што мужчына спрабаваў на мне зэканоміць. Дзяўчаты, дай бог, каб на вас так эканомілі з букетамі па 200 даляраў!

Дарэчы, у тыкток-акаўнце Вольгі есць відэа з даволі дарагімі падарункамі ад каханага. Пра свайго мужчыну дзяўчына паведаміла: «Ён беларус і не стары!!!»

Цікава, што той самы букет дзяўчына, падобна, атрымала ў падарунак на 14 лютага — і выклала з ім некалькі відэа ў тыктоку. Але вось абурыцца наконт памеру вырашыла чамусьці праз два тыдні.

Каментары44

  • Таксама Воля
    28.02.2024
    Малюпуські ад міліпіськіна😂
  • Ясь
    28.02.2024
    Ее милиписичкин подарил мини-букет
  • Тэкля
    28.02.2024
    Дурноцце нейкае
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»23

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы9

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны пра яе4

Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі27

Індыя абвінавачвае Пакістан у гібелі турыстаў і пагражае пакінуць яго без вады. Краіны на мяжы вайны9

«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»5

Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка5

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!7

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію5

Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»23

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць