Жыхар Адэсы, які згубіў сям'ю ў выніку ўдару расійскага дрону, расказаў пра трагедыю і яе ўспрыняцце
Сяргей Гайдаржы страціў жонку Ганну і 4-месячнага сына Цімафея. Мужчына з'яўляецца членам баптысцкай абшчыны Адэсы. Пра трагедыю ён расказаў вернікам.
Мужчына згадвае, што трагедыя адбылася ў ноч з пятніцы на суботу а палове другой ночы. Сяргей кажа, што звычайна ён засынаў са старэйшай дачкой, а пасля жонка клікала яго да сябе, але ў ноч удару гэтага не адбылося.
У кватэры, дзе жыла сям'я Гайдаржы, ад удару беспілотніка знесла два пакоі. Застаўся дзіцячы пакой, дзе спаў Сяргей з дачкой.
«Мы шмат разоў гаварылі пра тое, каб Госпад усіх нас разам забраў», — кажа мужчына. Але гэтага не здарылася. Загінула толькі ягоная жонка з дзіцем.
Па словах мужчыны, ён вельмі перажываў, каб жонка і сын загінулі без пакут. І эксперты пацвердзілі яго надзеі. «Гэта адбылося вельмі хутка, і яны не пакутавалі. Для мяне гэта было вельмі важна», — сказаў Сяргей.
Здымак Ганны Гайдаржы з сынам размясціў у сваім допісе ў фэйсбуку Максім Галкін.
Чытайце яшчэ:
У Адэсе ад удару дрона загінула сям'я з трыма дзецьмі. Усяго 12 ахвяр
У выніку новай атакі дронаў ёсць ахвяры ў Адэсе і Харкаўскай вобласці
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
-
«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае
Каментары
Межы Украіны былі прызнаныя ў 1991 годзе ў тым ліку і расіяй. І тое, што Украіна мусіць вярнуць сабе Крым - гэтага папросту вымагае самая звычайная справядлівасць - нельга беспакарана красці і захопліваць чужое.