Свет

Урсула фон дэр Ляен стала вядучым кандыдатам Народнай партыі на еўрапейскіх выбарах

На з'ездзе ў Бухарэсце найбуйнейшая палітычная сям'я кантынента зацвердзіла ў якасці лідара свайго спісу на выбарах у Еўрапарламент сённяшнюю сваю кіраўнічку Урсулу фон дэр Ляен, паведамляе Еўраньюс.

Фота: Andreea Alexandru / AP

Калі Еўрапейская народная партыя атрымае большасць парламенцкіх месцаў, фон дэр Ляен зможа застацца старшынёй Еўракамісіі яшчэ на пяць гадоў. Але за гэтую пасаду ёй давядзецца пазмагацца на перадвыбарных мітынгах і тэледэбатах з вядучымі кандыдатамі ад іншых партый (удзельнікаў гэтага дэмакратычнага працэсу называюць нямецкім словам Spitzenkandidaten).

Былая міністарка абароны Нямеччыны ўжо абвясціла асноўнай задачай свайго другога тэрміну на пасадзе кіраўніка Вышэйшага органа выканаўчай улады Еўрасаюза ўмацаванне абараназдольнасці ЕС.

Правацэнтрысцкая ЕНП, якая аб'ядноўвае Хрысціянска-дэмакратычныя, ліберальныя і кансерватыўныя партыі Еўропы, хутчэй за ўсё, застанецца найбуйнейшай фракцыяй найвышэйшага заканадаўчага органа Саюза пасля Чэрвеньскага галасавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць