Дзеці прапалі ўчора ўвечары ў Пухавіцкім раёне.
А палове на чацвёртую ночы пошукавы атрад «Анёл» паведаміў, што дзеткі знойдзеныя, яны жывыя.
«Падрабязнасці паведамім пазней! Пошукавая аперацыя завершана! Усім вялікі дзякуй за вашыя неабыякавыя сэрцы!» — гаворыцца ў паведамленні.
«Дзякуючы сумесным намаганням, зніклыя ў Пухавіцкім раёне дзяўчынкі знойдзены за некалькі кіламетраў ад дома ў лесе. Дастаўляюцца ў Пухавіцкую ЦРБ для агляду дактарамі», — паведаміла начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Наталля Сахарчук.
Дзяцей знайшлі, калі прачэсвалі лес сумесна з супрацоўнікамі ПСА «Анёл», распавяла прадстаўнік МУС. Яна таксама адзначыла, што важную ролю адыграла выкарыстанне квадракоптараў.
***
Дарына і Валерыя Багдзевіч (4 і 2 гады) былі дома ў бабулі ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Каля 17:30 пайшлі ў бок дома і зніклі. Пазней была дадзена абвестка пра іх вышук.
Каментары