«Ведомости»: «Трайпл» адмовіўся будаваць біятлонную трасу ў Сочы
За адмовай стаяць палітычныя матывы: нафтавы канфлікту.
Беларуская кампанія «Трайпл» адмовілася ад планаў па будаўніцтве біятлоннага комплексу ў Сочы для Алімпіяды-2014, піша газета «Ведомости» з спасылкай на крыніцы ў «Газпроме» і аргкамітэце «Сочы-2014». Як паведаміў выданню прадстаўнік адной з кампаній, што будуюць алімпійскія аб’екты ў Сочы, «Трайпл» адмовілася ад будоўлі з палітычных матываў з прычыны канфлікту ўрадаў Расіі і Беларусі з нагоды паставак нафты.
Газета называе «Трайпл» «блізкай да ўраду Беларусі кампаніяй».
Як піша выданне, адмова беларускага боку мела вынікам тое, што цяпер «Газпрому» давядзецца сумясціць ствараемую ім лыжную трасу з біятлоннай.
Каментары