Усяго патроху22

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?

Нягледзячы на тое, што моцныя маразы ўжо прайшлі, аматары рыбнай лоўлі ўсё яшчэ выходзяць на лёд. У прыватнасці — на кар'еры па вуліцы Народнага апалчэння на Сельмашы ў Гомелі, пішуць «Моцныя навіны».

На прыпынку побач з вадаёмам аматарам рыбнай лоўлі пакінулі пасланне, фота якога даслаў падпісчык «Моцных Навін».

«Спадары рыбакі! Калі ў вас ёсць сумленне, прабурыце лункі па ўсёй даўжыні кар'ера, устаўце чарот, абрэзаны з двух бакоў, каб паступаў кісларод. Калі вы гэтага не зробіце, будзе п***», — гаворыцца ў пасланні.

Відаць, нехта з мясцовых жыхароў перажывае, каб не было замору рыбы.

Каментары2

  • з Гомеля
    01.03.2026
    1) Цыдулку пісаў пажылы дзядуля, бачна па почарку і тэрміналогіі.
    2) "Калі вы гэтага не зробіце, будзе п***», — гаворыцца ў пасланні." -- "п***»" -- гэта добрачытаемае слова "прадуха". Але пры напісанні тэкста дзядуля на эмоцыях паблытаў два словы ў гэтым працэсе: "Задуха" і "прадуха". "Задуха" азначае "задыхнуцца" (г.зн. без кісларода рыба памрэ), а "прадуха" азначае адваротнае -- паступленне кісларода ў ваду. Дзядуля апісваючы працэс падачы кісларода (выразаць лункі, уставіць чарацінку) апісаў "прадуху", але ад хвалявання паставіў "калі вы гэтага НЕ зробіце", што змяніла сэнс на супрацьлеглы.
  • Ваўкалак
    01.03.2026
    з Гомеля, так, меў на ўвазе задуху.

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць