Грамадства1212

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку

Беларуска Марына Шаптурэнка 25 гадоў была навуковай супрацоўніцай Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН і доктарам біялагічных навук. У 2021 годзе праз ціск яна з’язджала з Беларусі на тры месяцы ў адпачынак. Неўзабаве стала зразумела, што вярнуцца дадому атрымаецца не хутка. Марына пачала шукаць працу ў Германіі, адначасова з гэтым выхоўваючы дзяцей і ўсведамляючы страту статусу. Што ў яе выйшла, піша Hrodna.life.

Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

«Матэматыка здавалася занадта мужчынскай»

Марына нарадзілася ў сям’і бацькоў з матэматычнай і фізіка-матэматычнай адукацыяй. Бацька ўсё жыццё выкладаў, мама працавала інжынерам-праграмістам. Бацька марыў, каб і дачка была матэматыкам, але Марыне яна здавалася занадта сухой, «мужчынскай» навукай.

«Затое мне заўсёды падабалася біялогія. Я не была занадта ўседлівая ў школе, але любіла перадачы пра жывёл. Біялогія ўяўлялася мне чымсьці звязаным з падарожжамі, новымі месцамі, адкрыццямі».

Калі прыйшоў час паступаць, Марына проста спытала сябе: што ёй сапраўды падабаецца? Адказ быў просты — біялогія. І хоць аказалася, што яна далёкая ад падарожжаў і адкрыццяў, беларуска адчувала сябе эфектыўнай у прафесіі і на сваім месцы.

Марина Шаптуренко. Фото героини
Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

Як кіраўніцтва «дапамагло» напісаць доктарскую

Марына была членам вучонага савета. Паводле яе слоў, непасрэдны кіраўнік успрымаў вучоную як канкурэнта. Таму падчас другога дэкрэта яе адтуль выключылі:

«Усё адбылося вельмі хутка: я нарадзіла, і літаральна праз два тыдні даведалася пра загад. Мяне гэта моцна закранула. Я была ў дэкрэце, не магла адразу вярнуцца да працы, і раптам стала зразумела: калі я нічога не зраблю, мяне проста выпхнуць. Тады я ў адзін вечар села і напісала план доктарскай дысертацыі».

План яна адправіла акадэміку Любові Уладзіміраўне Хатылёвай, якую Марына называе правадніком у навуцы і блізкім чалавекам. Тая адказала: «Выдатна. Давай рабіць». У доктарскай Марына бачыла абарону, якая забяспечыць незалежнасць у навуцы і, у прыватнасці, у Інстытуце. Ужо праз пару месяцаў Шаптурэнка выйшла працаваць на паўстаўкі, а ў вучоны савет вярнулася пасля абароны доктарскай.

«Мяне лавілі па артыкулах, хоць я працавала па выхадных»

З-за адкрытай пазіцыі Марына атрымала дзве вымовы.

«У мяне не існавала паняцце «непрацоўнага часу»: я забірала матэрыялы дадому, пісала, апрацоўвала звесткі, прыходзіла ў выхадныя, калі трэба было рыхтаваць артыкулы».

Пры гэтым я была кіраўніцай секцыі прыродазнаўчых навук у Дзяржкамітэце па навуцы. Былі пастаянныя адлучкі: пасяджэнні, конкурсы, зацвярджэнне або адхіленне праектаў па розных праграмах. Так, навуковец — гэта крыху творчая прафесія. Магчыма, я дзесьці дазваляла сабе вольнасці. Але менавіта за гэта мяне і спрабавалі фармальна «злавіць» па артыкуле, са спробай звольніць.

Марина Шаптуренко. Фото героини
Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

Пад ціскам абставін Марына прыняла прапанову працы ад замежных калегаў і вырашыла з’ехаць у чэрвені 2021 года. Спрабавала аформіць нявыкарыстаны адпачынак — назапасілася тры месяцы. Падпісваць яго не хацелі, але прыйшлося.

Праз гэтыя тры месяцы Марына і планавала вярнуцца — хаця б адведаць родных.

«Я не магла ўявіць, што гэтая рэпрэсіўная машына запрацуе да такой ступені, што вяртанне стане немагчымым», — кажа яна.

Заяву аб звальненні напісала на ўсялякі выпадак і пакінула калегу. Ён перадаў яе ў апошнія дні афіцыйнага адпачынку. Так у жніўні 2021 года вучоная сышла з беларускай навукі. Свой ад’езд Марына называе вынікам працы сістэмы, якая выплёўвае тых, хто думае самастойна, свабодна і не ўбудоўваецца ў яе рамкі.

Уцёкі ў нікуды

Пасля ад’езду Марына скарысталася замежнымі кантактамі. Невялікая прыватная фірма ў Германіі — мануфактурная вытворчасць сокаў і алкаголю — атрымала грант ад ЕС на маніторынг і захаванне біяразнастайнасці старых пладовых садоў. Ім патрэбен быў біёлаг.

«Зразумела, што без рэкамендацый такую працу атрымаць было б амаль немагчыма — проста прыйсці «з вуліцы» і выйграць конкурс. Але мяне парэкамендавалі. І кіраўніцтва фірмы вельмі праніклася сітуацыяй: тады Еўропа ўважліва сачыла за тым, што адбываецца ў Беларусі», — расказала яна.

Марина Шаптуренко. Фото героини
Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

Акрамя маніторынгу садоў, у маленькай фірме Марына асвоіла бухгалтэрыю, стаяла за касай.

«Цяпер я кажу пра гэта без сарамлівасці, але ў першы год гэтая думка мяне літаральна душыла. Перажыць «падзенне» сацыяльнага статусу было вельмі цяжка. Усярэдзіне ўсё супраціўлялася: «Я ж доктар навук! У мяне вучоныя саветы, званне дацэнта, публікацыі ў сусветных выданнях… Як я тут апынулася?» — успамінае Шаптурэнка.

Тэрапія, суд і «вычышчанае» рэзюмэ

Пазней кампанія збанкрутавала праз «адгалоскі» пандэміі. Марыне прыйшлося шукаць новае месца і пераязджаць на поўнач Германіі. Працу біёлагам знайсці не ўдалося. У памяці засталіся маленькі пасёлак ля мора, слёзы на беразе і падтрымка прыроды.

Марина Шаптуренко. Фото героини
Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

Потым быў пераезд у раён універсітэцкага горада Грайфсвальд. Марыну запрасілі ў стартап з постсавецкімі каранямі. Неўзабаве высветлілася, што ўладальнікі хацелі хутчэй перапрадаць стартап разам з біёлагам «у камплекце». План не спрацаваў, грошы скончыліся. Марыне не плацілі, але звольніць адмаўляліся. Прыйшлося ісці ў нямецкі суд — вучоная перамагла, звольнілася і атрымала выплату запазычанасці ад дзяржавы.

Праз два гады жыцця ў Германіі Марына зразумела, што яе рэзюмэ з рэгаліямі доктара навук робіць яе Overqualified — «занадта кваліфікаванай», а значыць, дарагой і патэнцыйна «нязручнай». Ішла адмова за адмовай. Тады яна пайшла на радыкальны крок: цалкам перапісала рэзюмэ, пакінуўшы толькі «бакалаўра з вялікім вопытам работы ў навуцы». У выніку атрымала кантракт на два гады — на вытворчасці ў лабараторыі кантролю якасці.

«Для мяне гэта стала часам станаўлення і канчатковага прыняцця сваёй мігранцкай гісторыі. Менавіта там я ўсвядоміла: я не змагу перавезці ў Германію сваё прафесійнае мінулае з Беларусі. Яго нельга проста ўзяць і «прыляпіць» да новага жыцця. Мне трэба будаваць нешта абсалютна новае. Але за гэты час я адкрыла ў сабе драйв да навучання. Новыя людзі, іншае асяроддзе, праграмы, метады — хай простыя, але тыя, якімі я раней не займалася».

Высокая зарплата і знясільваючая праца

Праца ў лабараторыі была даволі руцінная. З дня ў дзень там прымяняюцца адны і тыя ж метады. У Беларусі мозг Марыны быў заняты 24 гадзіны ў суткі: аналіз даных, пошук рашэнняў, вынікі.

«Азіраючыся назад, я разумею, што мая сям’я і дзеці тады пакутавалі ад маёй вечнай ўцягнутасці», — рэфлексуе біёлаг.

Тут жа падчас руцінных задач яна вучыла нямецкую мову, думала, аналізавала жыццё. 31 студзеня 2025 года кантракт скончыўся. Хоць заробак быў нашмат вышэйшы за сярэдні ў Германіі, праца ў зменах вымотвала — біёлаг кажа, што плаціла здароўем і часам з сям’ёй. Цяпер яна гатовая да новых прапаноў.

Марина Шаптуренко. Фото героини
Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

Шкляная столь: чаму навука ў 50 засталася ў мінулым

З’язджаючы з Беларусі, Марына думала, што вярнуцца ў навуку будзе магчыма. Аказалася, гэта была вельмі аптымістычная здагадка. У Германіі зусім іншая сістэма.

«Я хадзіла на сумоўі, падавала заяўкі як звычайны навуковы супрацоўнік, без тытулаў і рэгалій. Я бачыла, што падабаюся людзям, ім цікавы мой досвед, яны бачаць ува мне спецыяліста. Але пры іншых роўных умовах тут заўсёды выберуць немца. Да яго больш даверу, ён «свой», ён зразумелы, ён прадукт гэтай сістэмы».

Ёсць нюанс з узростам.

«У Германіі навуку робіць моладзь. Калі ў гэтай сістэме ты не дасягнуў звання прафесара да 35‑40 гадоў, акадэмічная кар’ера практычна немагчымая. Магчымы іншы шлях — працаваць выканаўцам у прыватных фірмах/стартапах або арганізаваць уласную справу, калі ёсць ідэі і здольнасці іх прасоўваць, шукаць інвестараў».

Жыццё сярод «савецкіх» немцаў

Марына жыве ў Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі. Гэта поўнач, былая ГДР — аграрны край, дзе моладзь з’язджае на захад, а тыя, што засталіся, шмат у чым нагадваюць савецкіх людзей. Тут няма беларускай дыяспары, Марына жыве ў абсалютна нямецкім кантэксце.

Прынялі яе «цёпла». Напрыклад, суседка пазычыла 1500 еўра для пераезду ў новую кватэру са словамі «Вернеш, калі зможаш».

«Вядома, цяпер усё складаней: з-за вайны жыццё падаражэла, падаткаплацельшчыкі стаміліся ад велізарных фінансавых патокаў, якія ідуць на падтрымку мігрантаў. Гэта цяжкае пытанне для грамадства. Але на асабістым узроўні людзі па-ранейшаму гатовыя дапамагаць», — расказала Марына.

Сама Марына таксама зноўку адкрыла сябе, стала лягчэй ісці на кантакт і пачала вастрэй адчуваць «чужую бяду».

Новая краіна — новы гардэроб

Змены прыйшлі і ў гардэроб. Марына прывезла рэчы, у якіх хадзіла на навуковыя нарады, а трапіла на вытворчую фірму, дзе трэба тупаць па палях. Прыйшлося прывыкаць да джынсаў.

«Усё залежыць ад кола зносін, але ў цэлым немцы апранаюцца значна прасцей. У Беларусі я бегала на шпільках, я люблю абцасы! Але ў Германіі на іх хадзіць фізічна немагчыма — тут паўсюль брукаваныя дарогі. Гэта, мабыць, галоўная прычына, чаму немкі выбіраюць зручны абутак: красоўкі, лоферы. Абутак можа быць вельмі дарагі, але ён заўсёды функцыянальны».

Марина Шаптуренко. Фото героини
Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

У нейкі момант Марына зразумела, што ў новым асяроддзі перастала карыстацца памадай, хоць у Беларусі гэта было немагчыма. Для сябе яна знайшла кампраміс: апранаецца проста, але элегантна. Кажа, беларусак і ўкраінак у Германіі відаць адразу — яны «прывыклі быць прыгожымі».

«У заходнім навуковым свеце статус не падкрэсліваюць адзеннем. Ва ўніверсітэце часта немагчыма адрозніць студэнта ад маладога прафесара, усё ў тых жа джынсах і худзі. Мае суседзі — выдатная сям’я, абодва прафесары матэматыкі. Яны апранаюцца максімальна проста, сябруюць са студэнтамі, ходзяць на тыя ж вечарынкі».

Дзякуючы нямецкім сябрам пачала вывучаць брыдж. Гэта не толькі магчымасць больш глыбокай інтэграцыі, але і проста займальны занятак.

Як навуковец глядзіць на «бія»-прадукты

Насуперак міфам пра піва і сасіскі, у Германіі аказалася шмат вегетарыянцаў і тых, хто аддае перавагу прадуктам «бія».

«Гэта не проста моднае слова, а жорсткая сертыфікацыя. Я сама працавала ў аграрным рэгіёне і бачыла гэтыя біяпалі — усё па-сумленнаму, без хіміі, толькі натуральныя ўгнаенні», — расказала вучоная.

Цяпер яна сама выбірае біяпрадукты як інвестыцыю ў здароўе. Акрамя гэтага, знайшла рускія крамы, паспрабавала марку «Доўгань» і перастала ляпіць пельмені самастойна. Але для сырнікаў шукае «наш» тварог.

Марина Шаптуренко. Фото героини
Марына Шаптурэнка. Фота гераіні

Сэксуальная адукацыя ў Германіі

Дачка Марыны летась скончыла каледж. Адрозненне беларускай і нямецкіх сістэм — у апошняй няма «перагрузу» прадметамі «для агульнага развіцця». Сын вучыцца ў платнай гімназіі ў Грайфсвальдзе, якая належыць прыватнай клініцы. Урокі хіміі і фізікі праходзяць у абсталяваных лабараторыях — вучням дазваляюць самім ставіць эксперыменты.

«Мне падабаецца, што ў сына ёсць сацыяльныя ўрокі. Ім расказваюць, як распараджацца фінансамі, як узаемадзейнічаць у грамадстве, як вырашаць канфлікты. Але больш за ўсё мяне ўразіла тэма сэксуальнага выхавання. У восьмым класе, калі сыну споўнілася 14 гадоў, іх павялі ў медыцынскі цэнтр. Хлопчыкаў і дзяўчынак падзялілі і вельмі падрабязна, без сарамлівасці, расказалі пра бяспеку і кантрацэпцыю. Мой сын прыйшоў дадому ў захапленні, а я, прызнаюся, была ў лёгкім шоку ад такой адкрытасці».

Хлопец, не будучы аматарам чытання, ад скарынкі да скарынкі прачытаў чатыры брашуры пра сэксуальнае здароўе на нямецкай.

«У нямецкім грамадстве вельмі шмат прыняцця. Усе гэтыя гульні прапаганды ў Беларусі і Расіі супраць «іншага» ладу жыцця тут здаюцца бессэнсоўнымі. Я ўпэўненая: адсотак гомасэксуальных людзей аднолькавы ўсюды, проста на Усходзе гэта хаваюць, а тут на гэтым не акцэнтуюць залішняй увагі. Важна, каб падлеткі ведалі пра бяспеку, пра абарону ад захворванняў. Гэта пытанне здароўя нацыі, а не ідэалогіі».

У Беларусі засталіся толькі карані

Парадаксальна, што «капіталістычная сістэма» ў сацыяльным плане аказалася «неверагодна развітай» і дала Марыне адчуванне абароны. Але яна гатовая вярнуцца ў Беларусь хоць «заўтра».

«Пакуль сын вучыцца, я буду моцна звязаная з Германіяй. Дачка ўжо стала на свой дарослы шлях тут. Але для сябе ў будучыні я бачу толькі адну магчымасць — вярнуцца дадому. Хоць у Беларусі ў мяне не засталося ні ўласнасці, ні маёмасці, толькі карані. Я беларуска, і гэта назаўжды».

Каментары12

  • Курт
    28.02.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ага
    28.02.2026
    Курт , гэтыя "акупанты" - вашыя сваякі і сябры сяброў, і гавараць той жа мовай, што і вы.

    Звычайная схема для русского міра.
  • Немец
    01.03.2026
    Не совсем понятно, как она могла скрывать на собеседованиях, что она доктор наук. Может поэтому не взяли? А не потому, что она не немка?

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі54

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць