Свет

На рудніку ў Амурскай вобласці здарыўся абвал. Пад заваламі знаходзяцца 13 шахцёраў

На рудніку «Піянер» у Зейскай муніцыпальнай акрузе Амурскай вобласці Расіі адбыўся абвал горных парод, паведаміла МНС напярэдадні вечарам.

У кампаніі «Пакроўскі руднік», якая распрацоўвае радовішча, сказалі, што абрушэнне адбылося ў 20:40 па мясцовым часе. Па інфармацыі Baza, абвальванняў было два: другое здарылася праз 10 гадзін.

Пад заваламі знаходзяцца 13 шахцёраў. Яны не выходзяць на сувязь. Як паведаміў кіраўнік рэгіёну Васілій Арлоў, сярод пацярпелых няма мясцовых жыхароў — гэта рабочыя з іншых рэгіёнаў.

МНС праводзіць выратавальную аперацыю. У Амурскай вобласці ўвялі рэжым НС.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні патрабаванняў бяспекі пры вядзенні работ, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць