Грамадства

Лідэры чэмпіянату БАТЭ і менскае «Дынама» церпяць паразу

У нядзелю прайшлі пяць матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе

У нядзелю былі згуляныя пяць матчаў 17-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Некаторыя прынесьлі нечаканыя вынікі.

У Барысаве лідэр чэмпіянату БАТЭ прайграла менскаму МТЗ-РІПА зь лікам 1:3. У гаспадароў голам адзначыўся Аляксандар Лебедзеў. У менчукоў, якіх узначальвае былы трэнер БАТЭ і сёньняшні кіраўнік нацыянальнай дружыны Юры Пунтус, галы забілі Арцём Канцавы, Вячаслаў Глеб, Алег Страхановіч.

Асечкай барысаўцаў не змагло скарыстацца менскае «Дынама», якое на сваім стадыёне прайграла аднаму з аўтсайдэраў чэмпіянату гарадзенскаму «Нёману» – 0:2 (Ігар Крывабок, Валер Тарасенка). БАТЭ захавала за сабой пршы радок у табліцы.

Чарговую няўдачу пацярпеў экс-лідэр чэмпіянату ждановіцкая «Дарыда». У Кунцаўшчыне клюб саступіў чэмпіёну краіны салігорскаму «Шахтару» – 0:2 (Аляксандар Кліменка, Арцём Ганчарык)

«Дынама» (Берасьце) – «Тарпэда» (Жодзіна) — 2:0 (Зьміцер Мазалеўскі, Андрэй Чысты)

«Гомель» – «Белшына» – 2:1 (Валер Стрыпейкіс – 2; Руслан Данілюк).

Становішча каманд:

БАТЭ – 34, Шахтар – 32, Дынама М і Гомель – па 31, МТЗ-РІПА і Дарыда – па 29, Лякаматыў В – 25 (16 гульняў), Дынама Б – 23, Дняпро – 21 (16), Нафтан – 19 (16), Тарпэда – 18, Нёман – 16, Лякаматыў М – 10 (16), Белшына – 7.

У сьпісе бамбардзіраў першае месца трымае Аляксандар Кліменка «Шахтар» — 12 мячоў. Па восем брамак здабылі Арцём Канцавы (МТЗ-РІПА), Валер Стрыпейкіс («Нафтан») ды Раман Васілюк («Гомель»).

У панядзелак будзе праведзена дзьве гульні:

«Лякаматыў» (Віцебск) – «Дняпро» (Магілеў),

«Лякаматыў» (Менск) – «Нафтан» (Наваполацак).

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў18

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты3

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў18

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць