Вайна

Расіяне атакавалі абʼекты крытычнай інфраструктуры ў Львоўскай вобласці і ў Адэсе

На Львоўшчыне войскі РФ ударылі крылатымі ракетамі па абʼекце крытычнай інфраструктуры, які быў мэтай 24 і 29 сакавіка, паведамілі ў АВА. Разбураны адміністрацыйны будынак, загінуў мужчына. Пад заваламі могуць быць людзі, працягваецца разбор.

У Адэсе падзенне абломкаў беспілотнікаў выклікалі пажар на адным з энергаабʼектаў. Некалькі населеных пунктаў засталіся без святла, паведамілі ў Сілах абароны Поўдня. З-за абмежавання падачы электраэнергіі часова спыніў працу электратранспарт.

Колькасць параненых у выніку ўдару па Харкаву напярэдадні вечарам узрасла да двух, удакладніў мэр Ігар Церахаў. Пашкоджаны шматкватэрны дом і школа.

На Херсоншчыне ноччу армія РФ ужыла балістыку і кіраваную авіяцыйную ракету. Ударылі па закансерваваным аграпрадпрыемстве. Загінулых і параненых няма, паведамілі сілы абароны поўдня.

Польшча падымала ў паветра свае знішчальнікі праз расійскія ракеты паблізу мяжы, паведамілі ў аператыўным камандаванні групы Узброеных сіл Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць