Культура

У Стакгольме ставяць п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса пра яго сына. Хлопца забілі сякерай на марскім узбярэжжы Швецыі

Якаб Хірдваль, драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме, перастварае ў п’есу кнігу «Пётр» Дзмітрыя Плакса пра свайго сына, жорстка забітага аднагодкам ва ўзросце 16 гадоў. 

Дзмітрый Плакс і Якаб Хірдваль

Прэм’ера адбудзецца 30 жніўня ў тэатры «Арыён», піша zbsb.info са спасылкай на dn.se.

Пяць гадоў таму на шаснаццацігадовага Пятра Плакса здзейсніў нематываваны напад ягоны сябра-аднагодак, які пакутаваў на псіхічны разлад.

Дзмітрый Плакс дагэтуль цяжка перажывае смерць сына. Цяжкі маральны стан бацькі ледзьве не стаў перашкодай на шляху ўвасаблення кнігі «Пётр» у п’есу «Пётр: час», бо вядомы драматург і пастаноўшчык Якаб Хірдваль, якому Дзмітрый Плакс прапанаваў свой тэкст, асцерагаўся паглыбіць псіхічную траўму апошняга.

Тэатральная адаптацыя будзе ўяўляць з сябе гісторыю пра бацьку, які сумуе па сваім дзіцяці і намагаецца захаваць яго жыццё, узгадваючы пра яго ўсё, што толькі магчыма. «А гэта азначае, — кажа Якаб Хірдваль, — што п’еса парадаксальным чынам будзе ўтрымліваць шмат святла, цеплыні і гумару».

«Я таму і звярнуўся да Якаба, бо ведаў, што ен усё правільна зразумее», — каментуе такую інтэрпрэтацыю Дзмітрый Плакс. Акрамя таго, што аўтары разам выбіралі актора Андрэаса Лільехольма, які будзе граць Дзмітрыя ў п’есе, больш ніякага ўдзелу ў пастаноўцы спадар Плакс не бярэ, цалкам давяраючыся рэжысёру.

***

Пятра Плакса забілі 2 жніўня 2019 года на марскім узбярэжжы Швецыі. 

Падлетак забіў Пятра сякерай на пляжы ў камуне Салентуна на поўнач ад Стакгольма. Пасля гэтага ён сам патэлефанаваў у паліцыю і прызнаўся ў злачынстве. З цяжкімі пашкоджаннямі галавы пацярпелы верталётам хуткай дапамогі быў дастаўлены ў лякарню, аднак уратаваць яго не ўдалося.

«Ён спачатку марыў стаць піяністам-канцэртмайстрам, але потым сказаў, што будзе рабіць кар’еру эвалюцыйнага псіхолага. Пры гэтым ніколі не пакідаў фартэпіяна, працягваў іграць і браць урокі. — Пятро быў суперталенавіты: чытаў навуковыя кнігі, яму ўсё было цікава… Найлепшы хлопец на свеце — заўсёды шчаслівы і з добрым настроем», — расказаў шведскім СМІ Дзмітры Плакс.

Незадоўга да трагедыі Пётр з мамай Вольгай 10 дзён правялі ў Мінску. Малады чалавек сустракаўся з сябрамі і сваякамі, дзяліўся амбітнымі планамі.

Каментары

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней10

Праезд па МКАД падумваюць зрабіць платным

Што будзе з заробкамі ў 2025-м? І ці адключаць ютуб? Адказвае Чалы6

Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →