Фота: сацсеткі
У пачатку красавіка сілавікі правялі рэйд у Дуброўне: за падпіскі і рэпосты арыштавалі не менш за чатыры чалавекі. Сярод іх быў Андрэй Марачаў – інжынер-механік Дубровенскага льнозавода, які працуе на прадпрыемстве больш за 20 гадоў.
Марачаў неаднаразова атрымліваў граматы і падзякі ад кіраўніцтва і чыноўнікаў. У яго ёсць ганаровыя граматы ад Мінсельгасхарча і Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, паведамляе «Віцебск, я гуляю».
Інжынера затрымалі за рэпост у «Аднакласніках». Ён атрымаў трое сутак арышту. Акрамя таго, у яго канфіскавалі сістэмны блок.
Чытайце таксама:
Маладога біёлага судзяць за фінансаванне «экстрэмізму»
Зняволены відэааператар Вячаслаў Лазараў у калоніі захварэў на пнеўманію
За зачыненымі дзвярыма судзяць 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)