Грамадства44

У Чачэрскім раёне вяскоўцы разгледзелі ў дупле чалавечы твар, раёнка гаворыць пра «цуд»

У вёсцы Дабрынь Чачэрскага раёна ёсць пахаванне часоў вайны, тут спачываюць расстраляныя немцамі ў 1942 годзе маладыя мужчыны і юнакі. Цяпер жа, як піша мясцовая раёнка, «нядаўна тут на зрэзе бярозы знайшлі малюнак, які нагадвае твар мужчыны».

Фота: checherskivestnik.by

Людзі, якія з гэтым сутыкнуліся, звярнуліся па тлумачэнні ў царкву, але «царкоўныя служкі не надаюць здарэнню значэння і тлумачаць гэта звычайнай гульнёй прыроды».

Але аўтарка артыкула ў раёнцы не адчайваецца:

«А ўжо верыць у цуд ці не — вырашаць кожнаму індывідуальна. Але ўжо сапраўды маці-прырода можа ўразіць і шакаваць. Трэба толькі гэта заўважыць».

У якасці паралеляў прыводзяцца прыродныя дзівы ва ўсім свеце: возера Хілер у Аўстраліі з ярка-ружовым колерам вады, скала Янардаг у Азербайджане, якая гарыць, амерыканскае возера Крэйтэр у выглядзе сэрца, а таксама гіганцкія секвоі ў ЗША. 

Ну і, вядома, «асаблівую цікавасць маюць людзі да нібыта лікаў святых, якія праяўляюцца на зрэзах або зломах насаджэнняў». Як прыклады згадваюцца «падабенства абрысаў Багародзіцы з немаўлём на месцы спілаванага сука ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна. Нешта падобнае было зафіксавана і на старой сасне ў Баранавічах».

Каментары4

  • 0123
    10.06.2024
    Там сава ці філін
  • Веня, не спі
    11.06.2024
    Святы лукако
  • Тэкля
    11.06.2024
    Рыгоравіч?

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў27

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

Скандал са спартсменкай, у якой падчас спаборніцтваў пачалася дыярэя — яна выйграла гонку, але пасля адмовілася ад перамогі14

Мужчыну з-пад Жлобіна, які жыў у Расіі, асудзілі за палітыку і інтым з непаўналетняй асобай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць