Улада33

Алесь Каліта-дэмбель: У войску пабачыў, хто мне сябар, а хто — не

Былы лідэр «Моладзі БНФ служыў у 29‑ай зенітна‑ракетнай брыгадзе ў вёсцы Межыца Лепельскага раёна.

23 студзеня дэмбелю дачакаўся былы лідэр «Моладзі БНФ» Алесь Каліта. Ён служыў у 29‑ай зенітна‑ракетнай брыгадзе ў вёсцы Межыца Лепельскага раёна.

«Наша Ніва»: Верыцца ўжо, што прайшло паўтара года?

Алесь Каліта: Неяк цьмяна. Але калі развітваўся з сябрамі, калі выйшаў за КПП, то стала ўжо ясна, што хутка буду дома.

«НН»: І з якімі пачуццямі вяртаешся?

АК: Галоўная выснова — гэты час не прайшоў дарма. Не шкадую, што прайшоў праз войска. Тут добра пабачыў, хто быў мне сапраўдным сябрам, а хто — не. Удзячны сваім камандзірам, якія прыслухоўваліся да маіх меркаванняў.

«НН»: У войску ты адчуваў сябе досыць камфортна?

АК: У цывільным жыцці я не надта распешчаны. Ад 16 гадоў фактычна пачаў жыць самастойна, таму было рознае. Можа таму вайсковыя моманты не адчуваў так рэзка. У частцы мне было нармальна.

«НН»: А што войска дало?

АК: Стаў больш дысцыплінаваным. Пачаў лепш адрозніваць мяжу паміж галоўным і другасным.

«НН»: Якія цяпер планы?

АК: У любым выпадку застануся ў палітыцы. Для мяне гэта важна, пакуль сядзіць мой сябар Арцём Дубскі. Буду працаваць на партыю. Не ведаю толькі, ці буду публічнай асобай. Мне больш падабаюцца арганізатарскія моманты. Добрых арганізатараў у нас мала.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць