У ходзе візіту ў Азербайджан Лукашэнка наведаў Нагорны Карабах і падарыў гораду Шуша трактары вытворчасці МТЗ, паведамляе БелТА.

«Карыстайся. Спадабаецца — дадамо яшчэ», — сказаў Лукашэнка прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву.
На здымках, якія распаўсюджвае «Пул Первого», бачныя два трактары розных мадэляў. На вокнах трактароў ёсць надпісы, што гэта падарунак ад Лукашэнкі. Колькі ўсяго адзінак тэхнікі падарыў палітык Азербайджану, не паведамляецца.
Горад Шуша да 2020 года кантраляваўся непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. Баі за горад сталі ключавым момантам Другой Карабахскай вайны.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары