Эканоміка11

Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага вытворцы солі

У канцы мая Польшча ўвяла абмежаванні супраць кампаніі «Мазырсоль». Падрабязнасці даведалася выданне «Беларусы і рынак».

Мазырсоль

Варшава вырашыла замарозіць актывы і выключыць аднаго з найбуйнейшых у Еўропе вытворцаў харчовай солі з дзяржаўных закупак. У абгрунтаванні гаворыцца, што «Мазырсоль» уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам», які з'яўляецца арганізацыяй, падведамаснай ураду.

Улады Польшчы заявілі, што санкцыі супраць ААТ «Мазырсоль» знізяць экспартныя магчымасці кампаніі, а значыць, паўплываюць на аб'ём сродкаў, якія пералічваюцца ў беларускі бюджэт.

Як адзначае выданне, у канцы 2023 года з ініцыятывай увесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх вытворцаў паваранай солі выступілі галіновая некамерцыйная арганізацыя «Польская соль» і польская кампанія Ciech. На іх думку, кампаніі з Беларусі складаюць сур'ёзную канкурэнцыю польскім вытворцам. У 2021 годзе на рынак ЕС паступіла паваранай солі з Беларусі на 22 млн еўра, у тым ліку ў Польшчу было завезена прадукцыі на 5 млн еўра. У 2022-м аб'ёмы экспарту солі з Беларусі ў ЕС упалі да 10 млн еўра.

Каментары1

  • Накіпела
    03.06.2024
    “У канцы 2023 года з ініцыятывай увесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх вытворцаў паваранай солі выступілі галіновая некамерцыйная арганізацыя «Польская соль» і польская кампанія Ciech. На іх думку, кампаніі з Беларусі складаюць сур'ёзную канкурэнцыю польскім вытворцам.” - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
    Гэта ўсё што трэба ведаць пра польскіх крывадушнікаў. Калі польскі экспарт ідзе ў РБ на сотні мілльёнаў даляраў, з якога плоцяцца мыты, падаткі і гд, то па версіі паноў гэта не ўплывае “на аб'ём сродкаў, якія пералічваюцца ў беларускі бюджэт”. А вось калі гэта беларускі экспарт, які замінае польскаму “бізнесу” набіваць сабе кішэні, то яго можна хутка прыбраць, выпусцішўшы чарговы цыркуляр з “прыгожай” фармулёўкай. Вось такім простым крокам у Польшчы прыбіраюцца канкурэнты. І гэта нічым не адрозніваецца ад так званных “малочных войнаў”, якія раней ладзіла РФ супраць беларускай малочнай прадукцыі. Вось пабачыце яшчэ, калі ў нашай краіне пачнуцца дэмакратычныя перамены, пачнуць адраджацца прыватныя капманіі, гаспадаркі ў вёсках ды масава з’ўляцца фермеры, вось тады польскія ўлады будуць прымаць аналагічныя меры супраць любой беларускай прадукцыі, якая будзе складаць канкурэнцыю польскай. То бок яны канкуруюць не цаной і якасьцю, а загараджальнымі абмежаваннямі.
    Не здзіўлюся, што тады і польскія фермеры будуць блакаваць мяжу каб заблакаваць імпарт танной сыравіны і прадуктаў з Беларусі, як зараз яны гэта робяць супраць украінскай. А вось мяжу з Калінінградскай вобласцю, куды масава ідзе экспарт польскай фермерскай прадукцыі, яны і блізка не блакуюць.

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту2

Беларусы ў Варшаве з размахам адзначылі Купалле. Далучылася і Ціханоўская9

Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі3

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е2

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

Сабакі супраць катоў: псіхолагі высветлілі, хто з іх больш узнімае настрой, а хто можа псіхалагічна нашкодзіць гаспадару2

Учора ў Беларусі было +33,9°С

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць