Двое зламыснікаў напалі на ўкраінскага памежніка на мяжы з Румыніяй. Апошні быў вымушаны адкрыць страляніну і смяротна параніў аднаго з тых, хто нападаў.
Журналіст Віталь Глагола са спасылкай на крыніцы паведаміў, што 29 чэрвеня вечарам два чалавекі з мачэтэ і газавым балончыкам напалі на вайскоўца памежнай службы Украіны.
Памежнік у адказ ужыў табельны пісталет — адзін правапарушальнік загінуў, другі атрымаў раненні.
У Дзяржпагранслужбе пацвердзілі, што інцыдэнт меў месца, праводзіцца расследаванне.
Каментары