Вайна3636

Вось што патрабаваў Пуцін ад Украіны падчас перамоваў у Беларусі

Журналісцкі праект «Сістэма» здабыў дакументы Крамля з патрабаваннямі, якія Масква выставіла Кіеву на перамовах у Беларусі ў сакавіку 2022-га. Калі б іх выканалі, Украіна б ператварылася ў горшую копію Беларусі.

Перамовы дэлегацый Расіі і Украіны ў Гомельскай вобласці. Фота: Sergei Kholodilin/BelTA Pool Photo via AP

Расследавальніцкі праект «Сістэма» знайшоў дакументы з самымі першымі патрабаваннямі Расіі да Украіны, якія былі прадстаўленыя ў пачатку сакавіка 2022 года — падчас перамоваў паміж Кіевам і Масквой на тэрыторыі Беларусі.

Першы раўнд украінска-расійскіх перамоваў адбыўся 28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Украінская дэлегацыя на чале з кіраўніком фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе Давідам Арахаміяй прыбыла ў Польшчу, адкуль верталётам пераляцела ў рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі «Ляскавічы» (Петрыкаўскі раён). Там украінскія перамоўшчыкі сустрэліся з расійскай дэлегацыяй, якую ўзначальваў памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.

Другі і трэці раунды перамоваў — 3 і 7 сакавіка адпаведна — прайшлі ўжо ў Брэсцкай вобласці і скончыліся нічым.

«Сістэма» адзначае, што толькі 7 сакавіка падчас трэцяга раунда перамоваў пачалося абмеркаванне канкрэтных патрабаванняў Расіі, якія былі адлюстраваны ў сакрэтным дакуменце пад назвай «Дамова аб нейтралітэце Украіны», які і апынуўся ў руках расследавальнікаў.

У дакуменце шэсць старонак асноўнай дамовы і чатыры старонкі дадаткаў. 18 артыкулаў дакумента ахопліваюць розныя сферы: параметры нейтралітэту Украіны (вайсковыя і міжнародныя абавязацельствы), пытанні межаў, гуманітарныя пытанні (мова, рэлігія, гісторыя), а таксама зняцце санкцый з Расіі.

Выстаўляючы патрабаванні, Крэмль адразу адзначыў, што Украіна павінна цалкам адмовіцца ад Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей, і што расійская армія застанецца на занятых у першыя тыдні ўварвання тэрыторыях Украіны «для доўгатэрміновага кантролю над імі». 

Астатнія пункты такія.

  1. Татальнае скарачэнне арміі. Расія патрабавала скараціць украінскую армію да 50 тыс. чалавек, уключаючы 1,5 тыс. афіцэрскага складу (гэта ў пяць разоў менш, чым Украіна мела да 2022 года). Калі б гэтае жаданне было выканана, ва Украіны засталося б усяго чатыры караблі, 55 верталётаў і 300 танкаў. Па стане на 2022 год гэта было б менш за армію суседняй Беларусі (у якой на той момант пражывала амаль у пяць разоў менш людзей, чым ва Украіне).
  2. Абмежаванні на ракетныя ўзбраенні. Украіне прапаноўвалася «не распрацоўваць, не вырабляць, не набываць і не размяшчаць на сваёй тэрыторыі ракетныя ўзбраенні любых відаў базавання з далёкасцю стральбы больш за 250 км». Менавіта такая адлегласць, напрыклад, аддзяляе Крымскі мост ад кантраляванага Украінай Гуляйполя, размешчанага паблізу лініі фронту, адзначае «Сістэма». Больш за тое, Расія пакідала за сабой права ў будучыні забараняць Украіне «любыя іншыя віды ўзбраенняў, якія могуць быць распрацаваны ў выніку навуковых даследаванняў».
  3. Забарона на вучэнні, заходнюю дапамогу і ўступленне ў любыя вайсковыя альянсы. Крэмль патрабаваў ад Украіны поўнай адмовы ад уступлення ў НАТА і ў любыя іншыя вайсковыя альянсы разам з адмовай ад любой заходняй дапамогі, вучэнняў і размяшчэння любых замежных вайсковых кантынгентаў на тэрыторыі краіны (акрамя расійскіх). У адказ на выкананне пункту Крэмль апроч іншага прапаноўваў гарантыі, каб ніякая краіна «больш не магла выкарыстаць свае тэрыторыі або тэрыторыі іншых дзяржаў для нанясення шкоды нейтралітэту Украіны» (менавіта так Крэмль і зрабіў, уварваўшыся на поўнач Украіны з тэрыторыі Беларусі).
  4. Прызнанне незалежнасці так званых «ЛНР» і «ДНР». Ва ўяўленні Расіі Украіна павінна была «прызнаць незалежнасць» так званых Данецкай і Луганскай «рэспублік» — прычым у межах адміністрацыйных абласцей Украіны («Сістэма» звяртае ўвагу, што па стане на 24 лютага 2022 года Расія кантралявала толькі частку гэтых абласцей, а на дадзены момант яна ўсё яшчэ не мае поўнага кантролю над гэтымі тэрыторыямі).
  5. Адказнасць за аднаўленне Данбаса. Аўтары расійскага дакумента лічылі, што менавіта Украіна павінна ўзяць на сябе выдаткі па аднаўленні інфраструктуры Данбаса, «знішчанай з 2014 года».
  6. Зняцце ўсіх санкцый і адкліканне ўсіх пазоваў. Расія таксама патрабавала адмены ўсіх санкцый — як украінскіх, так і міжнародных — разам з адкліканнем усіх міжнародных судовых пазоваў, пададзеных з 2014 года.
  7. Статус рускай мовы і маёмасныя правы РПЦ. У дадатак да гэтага Расія настойвала на прысваенні рускай мове статусу дзяржаўнай і аднаўленні ўсіх маёмасных правоў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.
  8. Поўная адмена забаронаў на савецкую сімволіку. Нарэшце, аўтары дакумента патрабавалі «адмяніць і больш не ўводзіць любыя забароны сімволікі, асацыяванай у дзяржавах з перамогай над нацызмам», то-бок фактычна зноў легалізаваць ва Украіне савецкую і камуністычную сімволіку. Да дакумента быў прыкладзены пералік украінскіх законаў, якія аўтары назвалі прыкладамі «нацыфікацыі і гераізацыі нацызму». «Сістэма» заўважыла, што ў спіс таксама трапілі законы «Аб увекавечанні перамогі над нацызмам» і «Аб рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій камуністычнага таталітарнага рэжыму».

Цалкам дакумент можна прачытаць па гэтай спасылцы.

Першая старонка дакумента за сёмае з расійскімі патрабаваннямі да Украіны, які абмяркоўваўся бакамі ў першыя тыдні вайны на перамовах у Беларусі. Крыніца: «Сістэма» / «Настоящее Время» / «Радио Свобода»

А што ўзамен?

Як піша «Сістэма» са спасылкай на атрыманы дакумент, Крэмль у адказ на выкананне ўсіх патрабаванняў прапаноўваў Украіне толькі «рэжым спынення агню» і «мерапрыемствы па спыненні баявых дзеянняў». Пра адвод расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны гаворка не ішла — Расія брала на сябе толькі абавязак «не пашыраць ужо кантраляваную на той момант тэрыторыю».

Акрамя таго, Украіне ў гэты ж час «прапаноўвалася» адвесці ўсе свае войскі ў пункты пастаяннай дыслакацыі («ці месцы, вызначаныя Расійскай Федэрацыяй»), а замежным партнёрам — «неадкладна спыніць любую дапамогу і адклікаць з Украіны ўсіх супрацоўнікаў, якія маюць дачыненне да вайсковых фармаванняў, уключаючы ваенных дарадцаў».

Расійскія войскі, а таксама сілы Расгвардыі, паводле крамлёўскага дакумента, павінны былі застацца на сваіх (акупаваных) месцах да выканання Расіяй і Украінай «усіх абавязкаў па гэтай дамове». Паколькі гэтыя «абавязкі» ўключалі маштабныя змены ва ўкраінскім заканадаўстве і амаль поўнае раззбраенне, расійская армія ў выпадку заключэння такой дамовы магла б знаходзіцца пад Кіевам гадамі, падкрэслівае праект «Сістэма».

Каментары36

  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.11.2024
    пуціна ў пекла! народам расеі - свабоду! масковіі - дэмілітарызыцыя!
    цывільные грамадзяне, калі вы знаходзеціся ў бяспецы, не забывайцеся рабіць данаты на дроны!
    СЛАВА УКРАІНЕ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
  • Аххаха
    04.11.2024
    Чаму горшую? Наш рускамірны народзец так проста першае месца не аддасць! Нават за мяжой, дзе іх з літасці прытулілі, спрабуюць нанова насраць русскій мір.
  • Афенагель
    04.11.2024
    Напрыклад, пры Лукашэнку Беларусь недастаткова звязана з РФ, і калі на момант яго смерці супадуць некалькі фактараў — беларусы пачнуць глядзець у бок Еўропы, эканамічная залежнасць ад РФ будзе недастатковай, і ўзнікне вакуум улады — гэта можа прывесці да страты Беларусі.

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ1

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём

«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру12

Ахоўніку ў Хойніках дапамог адбіцца ад ваўка ролік у TikTok. Міліцыянеры застрэлілі драпежніка з восьмага разу4

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →