Свет55

Ці меў рацыю Лукашэнка, называючы заходніх палітыкаў бяздзетнымі? 

Ці сапраўды «іх род заканчваецца»?

French President Emmanuel Macron, U.S. President Joe Biden, Japan's Prime Minister Fumio Kishida, Canada's Prime Minister Justin Trudeau, European Commission President Ursula von der Leyen, Britain's Prime Minister Rishi Sunak, European Council President Charles Michel, German Chancellor Olaf Scholz and Italian Prime Minister Giorgia Meloni прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэм'ер-міністр Японіі Фуміо Кішыда, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трюдо, прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, прэзідэнт Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль, канцлер Германіі Олаф Шольц і Прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні
Справа налева: прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэм'ер-міністр Японіі Фуміо Кішыда, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, прэзідэнт Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль, канцлер Германіі Олаф Шольц і Прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні глядзіць дэманстрацыю скачку з парашутам падчас саміту лідараў краін G7 у Борга-Эгнацыя, Італія, чацвер, 13 чэрвеня 2024 г. Фота: AP Photo/Luca Bruno

Лукашэнка лічыць, што «ў авангардзе антыбеларускай, антырускай палітыкі стаяць бяздзетныя палітыкі». Але факты сведчаць аб тым, што не ўсё так адназначна.

Сапраўды, сярод кіраўнікоў вядучых краін Захаду ёсць некалькі тых, у каго няма дзяцей. Гэта, напрыклад, федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Аднак у жонкі Макрона ёсць дзеці ад папярэдняга шлюбу.

Не мае дзяцей і 57-гадовы Марк Рутэ, які з кастрычніка зойме пасаду генеральнага сакратара НАТА. Мужчына застаецца халасцяком. А вось яго папярэднік на пасадзе Енс Сталтэнберг выгадаваў дзвюх дачок.

Столькі ж дачок у прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы, старшыні Еўрапейскай рады Шарля Мішэля, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Рышы Сунака і былога прэзідэнта ЗША (2009-2017) Барака Абамы.

Трое сыноў у прэм'ер-міністра Японіі Фіміа Кішыды. Двух сыноў і дачку гадуе прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

Сына і дачку мае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Адна дачка ў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэм'ер-міністра Італіі Джорджы Мелоні (народжаная не ў шлюбе).

Двойчы быў жанаты прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. З першай жонкай у яго было двое сыноў і дачка. Дачка загінула ў аўтакатастрофе разам з маці ў 1972 годзе. А другі сын памёр ад анкалогіі ва ўзросце 46 гадоў у 2015 годзе. Ад другога шлюбу ў Байдэна адна дачка.

Есць сярод заходніх палітыкаў і шматдзетныя бацькі. Напрыклад кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен — маці сямі дзяцей (двух сыноў і пяці дачок).

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен са сваімі сямю дзецьмі

Шматдзетным бацькам з'яўляецца і былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, які быў жанаты тройчы. У другім шлюбе ў Джонсана нарадзілася чацвёра дзяцей — дзве дачкі і два сыны. У трэцім шлюбе — два сыны і дачка. Акрамя гэтага, у Джонсана ёсць адна пазашлюбная дачка.

Пяць дзяцей мае Дональд Трамп. Ад першага шлюбу ў яго трое дзяцей (сын і дзве дачкі). Ад другога — дачка. Трэцяя жонка, якая малодшая за яго на 24 гады, нарадзіла палітыку сына.

Як бачым, «ген нянавісці», аб якім гаварыў у сваім выступе Лукашэнка, заходнім палітыкам будзе каму перадаць у спадчыну.

Каментары5

  • Так
    03.07.2024
    Віктар Орбан мае 5 дзяцей. Больш, чым у большасці згаданых у артыкуле.
  • 03.07.2024
    Адзін дурань збрахаў нейкую плётку .
    Каму няма чым заняцца падхапілі.
  • Тутэйшы
    03.07.2024
    Мабыць ён меў на увазе дзяцей не ад шлюбу

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць