Супрацоўнікі Свіслацкага РАУС атрымалі інфармацыю, што 46-гадовы ляснік у вёсцы Чарапкі можа займацца вытворчасцю самагону. А ў мінулую суботу ўначы ўчастковы міліцыянер сапраўды выявіў бровар паблізу Белавежскай пушчы.

Фота: t.me/Neman102
У гаспадарчай пабудове на ўчастку лесніка знайшлі самагонны апарат, 118 літраў гатовага напою і 320 літраў брагі.

Фота: t.me/Neman102
Самагонка і брага па выніку гэтага рэйду былі знішчаныя, самагонны апарат канфіскавалі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота: t.me/Neman102
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары